Андрэй Лявонцьевіч Сямёнаў
Андрэй Лявонцьевіч Сямёнаў[1] (руск.: Андрей Леонтьевич Семёнов; 25 кастрычніка 1900 — 11 лютага 1982) — вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Юрэнева[1][2] Вяземскага павета Смаленскай губерні (сучасны Вяземскі раён Смаленскай вобласці Расіі). У 1925 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія). Працаваў у навукова-даследчых установа РСФСР і БССР. З 1950 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства на пасадзе загадчыка аддзела селекцыі, з 1956 года — аддзела шматгадовых траў, у 1964—1975 гадах — аддзела канюшыны. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па селекцыі і насенняводству шматгадовых траў. Займаўся распрацоўкай методыкі селекцыі траў на аснове біятыпічнага адбору. Сааўтар шэрагу сартоў люцэрны пасяўной, канюшыны, аўсяніцы лугавой, купкоўкі зборнай, райграсу і інш. Сярод апублікаваных прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia