Апалае лісце (фільм)
«Апалае лісце» (фінск.: Kuolleet lehdet) — камедыйна-драматычны мастацкі фільм 2023 года фінскага рэжысёра Акі Каўрысмякі. 20-ы поўнаметражны фільм Каўрысмякі, ён працягвае серыю фільмаў «Пралетарыят», якая першапачаткова планавалася як трылогія і ўжо ўключае стужкі «Цені ў раі » (1986), «Арыэль » (1988) і «Дзяўчына з запалкавай фабрыкі » (1990). Галоўныя ролі выканалі Алма Пёюсці і Юсі Ватанен . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Фінляндыі і Германіі. Прэм’ера фільма адбылася 22 мая 2023 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 76-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Прыза журы. Фільм выйшаў у шырокі пракат у Фінляндыі 15 верасня 2023 года. СюжэтГалоўныя героі фільма — двое маладых людзей, якія выпадкова сустракаюцца ў начным Хельсінкі, а потым спрабуюць зноў знайсці адзін аднаго. Акцёрскі склад
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia