Эмілія Перэс

Эмілія ПерэсM:
фр.: Emilia Pérez
Жанры музычны фільм[d], кінакамедыя і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітары
Мастак-пастаноўшчык Emmanuelle Duplay[d]
Харэограф
Працягласць 130 хв.
Бюджэт 25 000 000 €[2]
Краіны
Мовы іспанская, англійская і французская
Год 18 мая 2024, 21 жніўня 2024 і 27 лютага 2025[1]
IMDb ID 20221436
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Эмілія Перэс» (ісп.: Emilia Pérez) — музычны крымінальны камедыйны фільм 2024 года, напісаны і зняты Жакам Адзіярам[3] на аснове аднайменнага опернага лібрэта Адзіяра, якое, у сваю чаргу, было вольна адаптавана з рамана 2018 года Écoute Барыса Разона[4].

Прэм’ера фільма адбылася 18 мая 2024 года на 77-м Канскім кінафестывалі. Фільм выйграў прыз журы, а яго жаночы ансамбль атрымаў узнагароду за найлепшую жаночую ролю. Прэм’ера ў кінатэатрах — 21 жніўня 2024 года. Абраны ў якасці французскай заяўкі на найлепшы міжнародны мастацкі фільм на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар»[5].

Сюжэт

Падзеі разгортваюцца ў Мексіцы. Рыта — высокакваліфікаваны адвакат, працуе ў буйной фірме, але гэтая кампанія хутчэй абяляе злачынцаў, чым рэальна служыць правасуддзю. Нечакана Рыта атрымлівае інтрыгуючую прапанову, ад якой цяжка адмовіцца. Грозны бос картэля, Хуан Дэль Монтэ, хоча выйсці са свайго крымінальнага бізнэса і знікнуць назаўжды. Менавіта Рыта павінна яму дапамагчы прайсці аперацыю па змене пола, каб схавацца ад уладаў.

Крыніцы

  1. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 14 снежня 2024.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 кастрычніка 2024.
  3. Keslassy, Elsa (2023-01-18). "'Emilia Perez,' Starring Selena Gomez and Zoe Saldaña, to Begin Filming This Spring". Variety. Праверана 2023-12-20.
  4. Emilia Pérez. www.pathefilms.ch. Праверана 25 ліпеня 2024.
  5. Goodfellow, Melanie. Oscars: France Selects 'Emilia Perez' For Best International Feature Film Race. Deadline Hollywood (18 верасня 2024). Праверана 18 верасня 2024.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya