Прыз журы (Канскі кінафестываль)

Прыз журы Канскага кінафестывалю
Краіна
Тып Cannes Film Festival Awards[d]
Дата заснавання 1946
Статус уручаецца
Сайт festival-cannes.com

Прыз журы (фр.: Prix du Jury) — трэцяя па значнасці ўзнагарода асноўнага конкурсу Канскага кінафестывалю пасля «Залатой пальмавай галіны» і Гран-пры. Узнагарода была ўпершыню прысуджана ў 1946 годзе пад назвай «Прыз міжнароднага журы». У 1951—1959, 1961—1966, 1995—1996 гадах узнагарода насіла назву «Спецыяльны прыз журы». У 1960 годзе, 1969—1995 гадах і з 1997 года па сённяшні дзень узнагарода носіць назву «Прыз журы».

Тройчы ўзнагароду атрымлівалі Кен Лоўч (1990, 1993, 2012) і Андрэа Арнольд (2006, 2009, 2016). Двойчы лаўрэатамі станавіліся Рэнэ Клеман (1946, 1954), Мікеланджэла Антаніёні (1960, 1962), Масакі Кабаясі[en] (1963, 1965), Саміра Махмальбаф[en] (2000, 2003), Апічатпонг Вірасетакул[en] (2004, 2021).

Лаўрэаты

Год Фільм Рэжысёр(ы) Кр.
1946 «Бітва на рэйках[en]» Рэнэ Клеман
1947—1950 Не прысуджаўся
1951 «Усё пра Еву» Джозеф Леа Манкевіч
1952 «Мы ўсе забойцы[en]» Андрэ Каят[en]
1953 Не прысуджаўся
1954 «Масье Рыпуа[en]» Рэнэ Клеман
1955 «Страчаны кантынент[en]» Энрыка Грас[en], Джорджа Мосер[en], Леанарда Бонцы[en]
1956 «Таямніца Пікаса[en]» Анры-Жорж Клузо
1957 «Канал[en]» Анджэй Вайда
«Сёмая пячатка[en]» Інгмар Бергман
1958 «Мой дзядзька[en]» Жак Таці[en]
1959 «Зоркі[en]» Конрад Вольф
1960 «Прыгода[en]» Мікеланджэла Антаніёні
«Ключ[en]» Кон Іцікава[en]
1961 «Маці Іаана ад анёлаў[en]» Ежы Кавалеровіч[en]
1962 «Працэс Жанны д’Арк[en]» Рабер Брэсон
«Зацьменне» Мікеланджэла Антаніёні
1963 «Харакіры» Масакі Кабаясі[en]
«Вось прыйдзе кот[en]» Войцех Ясны[en]
1964 «Жанчына ў пясках[en]» Хіросі Тэсігахара[en]
1965 «Кайдан[en]» Масакі Кабаясі[en]
1966 «Альфі[en]» Льюіс Гілберт[en]
1967 Не прысуджаўся
1968 Фестываль быў перарваны ў знак салідарнасці з пратэстным рухам студэнтаў і рабочых «Май 1968[en]». [1]
1969 «Дзэта[en]» Коста-Гаўрас[en]
1970 «Сокалы[en]» Іштван Гааль[en]
«Клубнічная заява[en]» Сцюарт Хагман[en]
1971 «Любоў[en]» Карай Мак[en]
«Джо Хіл[en]» Бу Відэрберг
1972 «Бойня нумар пяць[en]» Джордж Рой Хіл[en]
1973 «Санаторый пад клепсідрай[en]» Войцех Ежы Хас
«Запрашэнне[en]» Клод Гарэта[en]
1974—1979 Не прысуджаўся
1980 «Канстанта[en]» Кшыштаф Занусі
1981—1982 Не прысуджаўся
1983 «Харыдж[en]» Мрынал Сен
1984 Не прысуджаўся
1985 «Палкоўнік Рэдль[en]» Іштван Саба[en]
1986 «Тэрэза[en]» Ален Кавалье[en]
1987 «Яркае святло[en]» Сулейман Сісе[en]
«Сінран: Шлях да чысціні[en]» Рэнтаро Мікуні[en]
1988 «Кароткі фільм пра забойства» Кшыштаф Кеслёўскі
1989 «Ісус з Манрэаля[en]» Дэні Аркан
1990 «За завесай сакрэтнасці[en]» Кен Лоўч
1991 «Еўропа[en]» Ларс фон Трыер
«За бортам жыцця[en]» Марун Багдадзі[en]
1992 «Сонца айвы» Віктар Эрысэ
«Самастойнае жыццё[en]» Віталь Канеўскі[en]
1993 «Лялькавод[en]» Хоу Сяосянь[en]
«Дождж з камянёў[en]» Кен Лоўч
1994 «Каралева Марго[en]» Патрыс Шэро
1995 «Не забывайся, што ты хутка памрэш[en]» Ксаўе Бавуа[en]
«Карынгтан[en]» Крыстафер Хэмптан
1996 «Аўтакатастрофа[en]» Дэвід Кроненберг
1997 «Вестэрн[en]» Мануэль Пур’е[en]
1998 «Зімовыя канікулы[en]» Клод Мілер[en]
«Святкаванне[en]» Томас Вінтэрберг
1999 «Ліст[en]» Мануэл дэ Алівейра[en]
2000 «Школьныя дошкі[en]» Саміра Махмальбаф[en]
«Песні з другога паверху[en]» Рой Андэрсан
2001 Не прысуджаўся
2002 «Боскае ўмяшанне[en]» Эліа Сулейман[en]
2003 «У пяць гадзін папаўдні[en]» Саміра Махмальбаф[en]
2004 «Трапічная хвароба[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en]
Актрыса Ірма Хол[en] за фільм «Забойцы лэдзі[en]» Браты Коэн
2005 «Шанхайскія мроі[en]» Ван Сяошуай[en]
2006 «Чырвоная дарога[en]» Андрэа Арнольд
2007 «Персепаліс[en]» Маржан Сатрапі[en], Венсан Парано[en]
«Ціхае святло[en]» Карлас Рэйгадас[en]
2008 «Дзівосны[en]» Паала Сарэнціна
2009 «Смага[en]» Пак Чхан Ук[en]
«Акварыум[en]» Андрэа Арнольд
2010 «Чалавек, які крычыць[en]» Махамат Салех Харун[en]
2011 «Паліс[en]» Майвен
2012 «Доля анёлаў[en]» Кен Лоўч
2013 «Які бацька, такі сын[en]» Хірокадзу Корээда
2014 «Бывай, мова[en]» Жан-Люк Гадар
«Мамачка» Ксаўе Далан
2015 «Лобстар» Ёргас Ланцімас
2016 «Амерыканская любка[en]» Андрэа Арнольд
2017 «Нелюбоў» Андрэй Звягінцаў
2018 «Капернаум[en]» Надзін Лабакі[en]
2019 «Бакураў[en]» Клебер Мендонса Фильё[en], Жуліана Дорнель[pt]
«Адрынутыя» Ладж Лі[en]
2020 Фестываль не праводзіўся з-за пандэміі COVID-19. [2]
2021 «Калена Ахед[en]» Надаў Лапід[en]
«Памяць[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en]
2022 «Іа» Ежы Скалімоўскі
«Восем гор[en]» Фелікс Ван Грунінген[en], Шарлота Вандэрмерш[it]
2023 «Апалае лісце» Акі Каўрысмякі
2024 «Эмілія Перэс» Жак Адзіяр [3]
2025 «Гук падзення[en]» Маша Шылінскі[en] [4]
«Сірат[en]» Алівер Лашэ[en]

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Factbox: History of the Cannes film festival (англ.). Сайт «Reuters» (6 мая 2011). Праверана 5 ліпеня 2021.
  2. What Cannes 2020 line-up says about the cancelled festival (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (3 чэрвеня 2020). Праверана 5 ліпеня 2021.
  3. The 77th Festival de Cannes winners' list (англ.). Festival de Cannes (25 мая 2024). Праверана 26 мая 2024.
  4. The 78th Festival de Cannes winners’ list (англ.). Festival de Cannes (24 мая 2025). Праверана 25 мая 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya