Артур Бартэльс
Артур Бартэльс (13 кастрычніка 1818[1], Вільня, паводле іншых звестак Дзяніскавічы[крыніца?] — 23 снежня 1885, часам даюць даты 21 і 22[крыніца?] снежня, Кракаў) — графік, паэт-песеннік[2]. Паводле адных звестак удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве, паводле іншых — удзелу няма пацвярджэнняў[крыніца?]. Аднак, пэўны час жыў у эміграцыі. Па вяртанні з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні. Творчасць![]() Аўтар сатырычных малюнкаў (альбомы «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік»; серыі «Пан Атаназы Скарупка — чалавек прагрэсіўны», «Пан Яўген», «Скнара»), надрукаваных у «Віленскім альбоме» ў 1858. Малюнкі суправаджаў рыфмаваным подпісамі, якія высмейвалі звычкі дваранства і дробнай местачковай шляхты[2]. Памяць18 студзеня 2012 года ў 17.30 у «Рэспубліканскай мастацкай галерэі» ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Мінску адбылося адкрыццё мастацкай выставы паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу[3][4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia