Археалагічныя даследаванні ў Гнесічах і ЛаўрышавеАрхеалагічныя даследаванні ў Гнесічах і Лаўрышаве — навуковыя археалагічныя абследаванні і раскопкі, якія вядуцца перыядычна з 1971 года для выяўлення і вывучэння першапачатковага селішча Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і іншых помнікаў археалогіі ў вёсках Гнесічы і Лаўрышава і іх ваколіцах у Шчорсаўскі сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. ![]() Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь у 1264—1267), заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Паводле царкоўнага падання, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Лаўрышаўскі манастыр быў адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. ![]() Месцазнаходжанне манастыра з XVI ст. вядома па дакументах. Ён размяшчаўся ў Лаўрышаве, каля ракі Валоўкі (левага прытоку Нёмана). Каля 1775 года ў манастыры пабудавана Свята-Успенская царква, якая захавалася да цяперашняга часу. У 1836 годзе манастыр закрыты, у 1913—1915 гадах і ў 2007 годзе адноўлены каля суседняй вёскі Гнесічы. Разам з тым, народнае паданне звязвае заснаванне манастыра ў XIII ст. з мясцовасцю каля Гнесіч[2]. Першае абследаванне каля Гнесіч правёў Міхась Ткачоў у 1971 годзе, ён выявіў стаянку каменнага веку, а ў 1988 годзе Аляксандр Кушнярэвіч знайшоў падмуркі манастырскай царквы пачатку XX ст. Археалагічныя абследаванні ў Лаўрышаве пачаў у 1990 годзе Аляксандр Краўцэвіч, ён зрабіў выснову: «На падставе здабытага падчас раскопак археалагічнага матэрыялу можна сцвярджаць, што мы знайшлі культурны слой Лаўрышаўскага манастыра […]. Нельга выключаць верагоднасць таго, што старажытны Лаўрышаўскі манастыр з самага пачатку знаходзіўся на гэтым месцы […]. Такому меркаванню спрыяюць знаходкі XIV—XV стст.[3]» У 2011—2016 гадах раскопкі ў тым самым месцы праводзілі Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі, якія складаліся з добраахвотнікаў пад навуковым кіраўніцтвам Сяргея Рассадзіна. Па выніках даследаванняў Рассадзін зрабіў выснову, што манастыр дзейнічаў на гэтым месцы з часу заснавання ў XIII ст.[4] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia