Асобая армія (Першая сусветная вайна)
Асо́бая а́рмія (АсобаяА) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне злучэнняў і часцей Рускай Імператарскай арміі падчас першай сусветнай вайны. Названая так з забабоннай боязі, каб не з'яўляцца «13-й»[1]. СкладПалявое ўпраўленне створана ў жніўні 1916 года на базе армейскай групы генерала ад кавалерыі В. М. Безабразава. На канец 1917 года штаб размяшчаўся ў Луцку, з 12.17 — у Роўна. Ліквідаваны ў пачатку 1918 года. У перыяд Першай сусветнай вайны склад арміі неаднаразова мяняўся. Максімальна ў яе ўваходзіла адначасова чатырнаццаць армейскіх карпусоў[2]. На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
У складзе
Баявыя дзеянніПасля перадачы арміі ў склад Паўднёва-Заходняга фронту перад ёй была пастаўлена задача нанясення ўдару на Ковель. Аднак, прызначанае на 17 верасня 1916 года наступленне было сарванае ударам германскай групы генерала кавалерыі Г. фон дэр Марвіца, а з 19 па 22 верасня Асобая і 8-я арміі правялі безвынікова пятую Ковельскую бітву, а да канца месяца і шостую. На 150-кіламетровым участку арміі супрацьстаялі 23 германскія і аўстрыйскія дывізіі. Камандуючыя
Начальнікі штаба арміі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia