Каўказская армія (Першая сусветная вайна)
![]() Каўказская армія — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (палявая армія) на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў падчас Першай сусветнай вайны. Скарочанае найменне — Кав. А. СкладУ 1914 годзе:
Перад пачаткам ваенных дзеянняў Каўказская армія была раззасяроджаная на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі напрамкамі:
Флангі прыкрываліся невялікімі атрадамі сфармаванымі з памежнай варты, казакоў і апалчэння: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батуму, а левы — супраць курдзкіх раёнаў, дзе з абвяшчэннем мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана. Усяго Каўказская армія налічвала каля 153 батальёнаў, 175 казацкіх сотняў і 350 гармат. Ёй супрацьстаяла 3-я турэцкая армія (каля 100 батальёнаў, 35 эскадронаў, 244 гарматы). У красавіку 1917 года Каўказская армія была ператворана ў Каўказскі фронт, але ў складзе гэтага фронту была зноў сфарміравана Каўказская армія. На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
У складзе
ГалоўнакамандуючыяНа пачатковым этапе галоўнакамандуючым Каўказскай арміі быў каўказскі намеснік і галоўнакамандуючы войскамі Каўказскай ваеннай акругі генерал-ад'ютант І. І. Варанцоў-Дашкоў. Ён, аднак, удзелу ў распрацоўцы аперацый і кіраўніцтве войскамі практычна не прымаў, перадаўшы камандаванне арміяй свайму памочніку генералу А. З. Мышлаеўскаму, затым генералу М. М. Юдзенічу.
Камандуючыя
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia