7-я армія (Расійская імперыя)
![]() 7-я а́рмія (7 А) — агульнавайсковае аператыўнае, раней стратэгічнае, аб'яднанне (фармаванне, армія) узброеных сіл Расійскай імперыі, падчас Першай сусветнай вайны ў Рускай Імператарскай Арміі. Армія ўдзельнічала ў Галіцыйскай аперацыі (1914—1915 гадоў), абарончых баях у ходзе ліквідацыі Горліцкага прарыву аўстра-германскіх войскаў (1915 год), Брусілаўскім прарыве (1916 год), баявых дзеяннях на рацэ Стрыпа, пад Львовам, у раёне Бучач — Галіч — Тарнополь (1916-1917 года) і летнім наступе войскаў Паўднёва-Заходняга фронту 1917 года. Таксама мела назвы: «7-я палявая армія»[1], раней «Асобная армія № 7»[2][3] або «Адэская армія»[2][3]. ГісторыяПалявое ўпраўленне (штаб 7 А) было ўтворана ў ліпені 1914 года пры штабе Адэскай ваеннай акругі, было сфармавана па штатам палявога ўпраўлення галоўнакамандуючага войскамі фронту (па сучаснаму камандуючага войскамі фронту), але са скарочанай колькасцю чыноў штаба арміі (вайскоўцаў і ваенных чыноўнікаў), прадугледжаных мабілізацыйнымі планам.
У задачу арміі ўваходзіла ахова ўзбярэжжа Чорнага мора і мяжы з Румыніяй. У кастрычніку 1914 года штаб і армія былі перакінутыя ў раён гарадоў Трэмбоўля — Чорткаў і ўключана ў склад Паўднёва-Заходняга фронту (перастала быць асобнай).
7-я палявая армія ўдзельнічала, сумесна з 8-й, 9-й і 11-й палявымі арміямі, у новым выглядзе франтавой наступальнай аперацыі, якая была названа па імені аднаго з яе аўтараў Брусілаўскім прарывам[3]. Па ініцыятыве камандуючага Паўночна-заходнім фронтам Л. Г. Карнілава і пры цярпімым дачыненні свайго непасрэднага начальніка — камандуючага 7-й Арміяй У. І. Селівачова генерал-лейтэнант Павел Пятровіч Скарападскі праводзіў украінізацыю частак даручанага яму 34-га корпуса[5]. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Бары. Ліквідавана ў пачатку 1918 года. СкладУ склад 7-й арміі ўваходзілі ўпраўленне, злучэнні, часці і ўстановы (ніжэй прадстаўлены не ўсе, больш падрабязна ў польскамоўнай віке). Канец 1917 годаНа канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
Камандуючыя (перыяд)
У складзе (перыяд)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia