Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана![]() Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана (НАНА) (азерб.: Azərbaycan Milli Elmlər Akademiyası) — асноўнае навуковае аб’яднанне рэспублікі. НАНА была створана ў горадзе Баку ў 1945 годзе. Папярэднікам НАНА быў Азербайджанскі філіял АН СССР (існаваў з 1932 года). СкладУ склад АН ўваходзіць 21 навуковая ўстанова, у тым ліку 15 інстытутаў, 3 сектары, шэраг музеяў, батанічны сад, базы ў розных раёнах рэспублікі. Акрамя таго, ёсць бібліятэка, рукапісны фонд і выдавецтва. У складзе НАНА (2007) — 57 акадэмікаў і 104 член-карэспандэнтаў. Прэзідэнты НАНАНа першым пасяджэнні сапраўдных членаў Акадэміі навук 31 сакавіка 1945 г. прэзідэнтам НАНА быў абраны М. Міркасімаў. Наступнымі прэзідэнтамі Акадэміі навук былі:
У 2001 годзе прэзідэнтам НАНА абраны акадэмік Махмуд Керым аглы Керымаў. Праблематыка даследаванняўГалоўнае месца ў працах навукоўцаў Азербайджана займаюць праблемы, звязаныя з пытаннямі развіцця геалогіі, нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, уласнай металургічнай базы, ірыгацыі і арашальных работ, гідраэнергагаспадарства, геабатанікі, генетыкі і селекцыі раслін і жывёл. Асаблівае месца ў планах навукова-даследчых работ надаецца пытанням нафтахіміі. сінтэзу і перапрацоўкі нафты і газу. Створаны спецыяльны інстытут нафтахімічных працэсаў. Дасягнуты значныя поспехі ў распрацоўцы праблем выкарыстання радыеактыўных ізатопаў, паўправаднікоў, прымянення аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэорыі фільтрацыі, астрафізікі і інш. Вялікая работа праводзіцца ў вобласці грамадскіх навук. Аддзяленне НАНАНАНА мае ў сваім складзе 5 аддзяленняў: Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук
Аддзяленне хімічных навук
Аддзяленне навук аб Зямлі
Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук
Аддзяленне біялагічных навук
Выдавецкая дзейнасцьВыдадзена «Гісторыя Азербайджана», «Руска-азербайджанскі слоўнік», «Гісторыя азербайджанскай літаратуры» і інш. Выданне АкадэмііВыдаюцца «Даклады», «Весткі» і інш. літаратура. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia