Бакінскі музей сучаснага мастацтва
Музей сучаснага мастацтва (азерб.: Müasir incəsənət muzeyi) — музей у сталіцы Азербайджана ў горадзе Баку. Адкрыты 20 сакавіка 2009 года. У музеі сабраны больш за 800 работ азербайджанскіх мастакоў і скульптараў, якія ў асноўным працуюць у авангардным стылі. У музеі выстаўляюцца працы такіх майстроў, як Сатара Бахлулзадэ, Беюкага Мірзазадэ, Эльміра Шахтахцінскага, Таіра Салахава, Амара Эльдарава, Надзіра Абдурахманава. Аўтарам дызайну музея з'яўляецца вядомы мастак Алтай Садыхзадэ. У музеі прадугледжаны зала дзіцячага мастацтва, бібліятэка, відэазала, рэстаран і арт-кафэ. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, першая лэдзі Азербайджана, пасол добрай волі ЮНЕСКА Мехрыбан Аліева і генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каісіра Мацуура. ЗноскіСпасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia