Азербайджанская дзяржаўная філармонія![]() Азербайджанская дзяржаўная філармонія імя Мусліма Магамаева (азерб.: Azərbaycan Dövlət filarmoniyası) — канцэртная зала ў Баку. ГісторыяБаку — гэта горад, дзе ўсходняя і заходняя культуры зліваюцца разам і ў выніку ствараюцца выдатныя помнікі мастацтва, у тым ліку і архітэктурныя. Адзін з такіх помнікаў архітэктурнага мастацтва горада — будынак Грамадскага сходу, цяперашняй Азербайджанскай дзяржаўнай філармоніі імя М. Магамаева. Пабудаваны ў 1910—1912 гадах па праекце грамадзянскага інжынера Г. М. Тэр-Мікелова А. Я Дубавым і братамі Касумавымі на адным з лепшых, выгадна размешчаных участкаў горада — на рагу Мікалаеўскай і Садовай вуліц, на павышаных адзнаках другой тэрасы бакінскага амфітэатра, будынак выдатна ўпісаўся не толькі ў кампазіцыю губернатарскага саду, дзе адвялі ўчастак пад пабудову, але і ва ўвесь навакольны архітэктурны пейзаж, які склаўся ў пачатку XX стагоддзя. ![]() Калі старшыны Бакінскага грамадскага сходу ў 1907 годзе звярнуліся ў Гарадскую Думу з просьбай дазволіць ім пабудову летняга памяшкання ў садзе, многія галосныя пярэчылі, бо ў такім выпадку давялося б высякаць больш за 200 шматгадовых дрэў. Аднак у 1908 годзе праект летняга памяшкання Грамадскага сходу на тэрыторыі губернатарскага саду за кошт скарачэння яго плошчы на 1664,92 кв.м. быў зацверджаны. Для забаўкі «вяршкоў» бакінскага грамадства існаваў у горадзе павільён з дрэва. Яго абтынкавалі, выбелілі і назвалі «Белым клубам». Змяшчаўся ён блізу Шырванскіх крапасных варот. Неяк ноччу, калі дзьмуў моцны «хазры», знакаміты бакінскі норд, здарыўся пажар, і павільён згарэў дашчэнту. Падазравалі, што «Белы клуб» падпалілі знарок. Пасля таго як «Белы клуб» у 1910 годзе згарэў, з’явілася неабходнасць стварэння іншага будынка, дзе багацеі маглі б праводзіць свой вольны час. Праект даручылі архітэктару Тэр-Мікелову. Яго нават адкамандзіравалі на Блакітны Бераг — у Монтэ-Карла, каб ён прыгледзеўся да тамтэйшай філармоніі, азнаёміўся з яе праектам і збудаваў нешта падобнае тут, у Баку. Лічылася, што філармонія ў Монтэ-Карла па сваёй прыгажосці займае адно з першых месцаў у Еўропе. Тэр-Мікелоў вярнуўся з Монтэ-Карла, перапоўнены ўражаннямі і задумамі. Канчаткова праект быў распрацаваны ў 1910 годзе і прадстаўлены на зацвярджэнне будаўнічай камісіі гарадской управы. Да часу пачатку пабудовы клуба ў 1911 годзе на Набярэжнай існаваў бульвар, разбіты ў 1909 годзе па ініцыятыве інжынера Мамед-Гасана Гаджынскага на плошчы 17.323,44 кв.м. Летні клуб фасадам звернуты на дом бр. Садыхавых, у профіль глядзіць на будынак Марыінскай рускай жаночай гімназіі, пабудаванай Тагіевым,[крыніца?] а таксама на палац Дэбура, кіраўніка справамі бакінскай канторы Ротшыльда. Пасля ён прадаў гэты палац нафтавай кампаніі «Каўказскае таварыства». ![]() Распавядаюць, што кіраўнік гэтага акцыянернага таварыства, мільянер Гукасаў, упрасіў архітэктара зрабіць так, каб з палаца, дзе ён пражываў з сям’ёй, было не толькі чуваць, але і відаць усё, што адбываецца ў летнім клубе. Да таго ж яму не хацелася, седзячы на балконе, «любавацца» глухой сцяной. Просьбу мільянера задаволілі і паступілі даволі арыгінальна. Звычайна сцэна ў глядзельнай зале «глядзіць» на галоўны ўваход. У летнім зале філармоніі ўваход у глядзельную залу знаходзіцца збоку ад сцэны, так што з вокнаў і з балкона былога палаца Дэбура, як на далоні, бачная сцэна летняга клуба. Ужо ў канцы 1912 забудова горада ўзбагацілася новым будынкам — будынкам летняга памяшкання Грамадскага сходу ў формах паладзіянскай архітэктуры. У праекце Грамадскага сходу была створана (у адпаведнасці з тэмай) маляўнічая і выразная кампазіцыя. Мноствам тэрас, верандаў, дзе святло і цень служаць сродкам пластычнага выражэння аб’ёмных мас, будынак крыху нагадвае італьянскія вілы эпохі Адраджэння. Заводчыкі і нафтапрамыслоўцы, багатыя купцы і высокапастаўленыя чыноўнікі, знакамітыя інжынеры, афіцэры царскай арміі бавілі час у казіно ці летнім клубе да поўначы. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Азербайджане ў 20-х гадах у гэтым будынку сталі збірацца аматары музыкі, а таксама разрознена дзеючыя ансамблі і аркестры. Тут да 1936 года розныя музычныя калектывы давалі свае канцэрты, выступалі з рознымі музычнымі праграмамі. ![]() 25 мая 1936 года рашэннем Савета Народных Камісараў Азербайджанскай ССР на базе Упраўлення сімфанічнымі канцэртамі пры Бакінскім савеце рабоча-сялянскіх і матроскіх дэпутатаў у будынку Грамадскага сходу была арганізавана Азербайджанская дзяржаўная філармонія. У 1936—37 гг. у будынку былі праведзены рэстаўрацыйныя работы. 11 жніўня 1937 рашэннем СНК Азербайджана філармоніі было дадзена імя азербайджанскага кампазітара Мусліма Магамаева. Тут у розны час выступалі найвядомейшыя дзеячы культуры Азербайджана — народныя артысты Азербайджана Хан Шушынскі, Шаўкет Алекперава, Ніязі, Сара Гадзімава і інш., а таксама артысты з іншых рэгіёнаў СССР і краін. У пачатку 1990-х гадоў філармонія зачынілася на рамонт. З 1996 па 2004 гг. у філармоніі праводзіліся рамонт і рэканструкцыя. 27 студзеня 2004 адбылося ўрачыстае адкрыццё будынка філармоніі пасля капітальнай рэканструкцыі. На адкрыцці прысутнічалі Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, сусветна вядомы віяланчэліст Мсціслаў Растраповіч. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia