Баляслаў Слосканс
Баляслаў Слосканс (лат.: Boļeslavs Sloskāns; 19 жніўня 1893, Цілглс Рэжыцкага пав. Віцебскай губерні, цяпер Латвія — 18 красавіка 1981, Бельгія) — каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа. Біяграфічныя звесткіПаходзіў з латышскай каталіцкай сям’і: бацькі — Бернард і Цэцылія Слоскансы. У 1905-07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. Скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.1.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустыні ў Лужскім павеце Петраградскай губерні. Кароткі час служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. У 1925 выкліканы духоўнымі ўладамі ў Ленінград. Узведзены ў сан біскупа ў маі 1926 ў Маскве. Прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім. За рэлігійную дзейнасць пераследаваўся савецкімі ўладамі. Першы раз арыштаваны 16.9.1926. Знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах на Салаўках (1927-30). Пасля адбыцця трохгадовага тэрміну вярнуўся ў Магілёў. 9.11.1930 арыштаваны органамі бяспекі другі раз. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы. Вызвалены ў выніку абмену палітычнымі вязнямі паміж урадамі Латвіі і СССР. У перадваенны час служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі і выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Латвіі. З 1944 г. — у эміграцыі. Духоўны «патрон» беларускага студэнцкага асяродка ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце (Бельгія). У 1952 вышэйшымі духоўнымі ўладамі Ватыкана прызначаны апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Прымаў удзел у культурным і нацыянальна-рэлігійным жыцці беларускага замежжа. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням («Źnič», «Божым шляхам» і інш.). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia