Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Баляслаў Геранім Клапатоўскі (польск.: Bolesław Hieronim Kłopotowski; 13 сакавіка 1848, Шаргарад, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна-24 лютага 1903, Санкт-Пецярбург, Расія) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, архібіскуп магілёўскі. БіяграфіяНавучаўся ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры (1865—1869) і Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1869—1873). Высвечаны на святара 15 ліпеня 1872. Працаваў прафесарам у семінарыі ў Жытоміры (1873—1877), прафесарам і ад 1897 рэктарам Акадэміі ў Пецярбургу. Ад 2 жніўня 1897 тытулярны біскуп Элеўтэропаліса і дапаможны біскуп луцка-жытомірскай дыяцэзіі. Ад 14 снежня 1899 луцка-жытомірскі біскуп і адміністратар камянецкай дыяцэзіі. Ад 15 красавіка 1901 архібіскуп магілёўскі і адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Адначасова кіраваў Духоўным калегіумам у Пецярбургу. |
Portal di Ensiklopedia Dunia