Караль Недзялкоўскі
Антоні Караль Недзялкоўскі (польск.: Karol Antoni Niedziałkowski; 27 мая 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет — 6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (1901—1911). З шляхецкага роду Недзялкоўскіх герба «Равіч», сын Францішка і Марыі з Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у Камянец-Падольскай гімназіі . У верасні 1862 паступіў у духоўную семінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступенню майстра тэалогіі. Высвечэнне на святара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869 года. У 1869—1871 гадах кафедральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскай кансісторыі ў Жытоміры. У 1867—1897 прафесар касцёльных спеваў і літургікі, кананічнага і дзяржаўнага права, касцёльнай гісторыі ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам кафедральнае капітулы ў Жытоміры і Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1897—1901 рэктар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэта акадэміі. У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 5 снежня 1897. У 1899—1901 капітульны вікарый Магілёўскай архідыяцэзіі, адміністратар Мінскай дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музей і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванай пасады магілёўскага архібіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў яго адмовы ад кіравання Луцкай дыяцэзіяй. Пахаваны ў Жытоміры. Найважнейшыя публікацыі
Эсэ
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia