Апалінарый Унукоўскі
Апалінарый Унукоўскі (польск.: Apolinary Wnukowski; 1848, Хоцін, цяпер Украіна — 21 мая 1909, Санкт-Пецярбург, цяпер Расія) — магілёўскі архібіскуп (23 лістапада 1908 — 21 мая 1909). БіяграфіяУ 1865 годзе паступіў у семінарыю ў Камянцы-Падольскім, якая была зачынена праз год. 4 гады дамагаўся дазволу губернатара працягнуць адукацыю ў іншай семінарыі, увесь гэты час навучаўся самастойна. У 1874 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію са ступенню майстра багаслоўя. Пасвечаны на святара ў 1872 годзе. Выкладаў лацінскую мову ў Жытомірскай семінарыі ад 1875 года да яе закрыцця ў 1876 годзе. На працягу некалькіх гадоў быў абаронцам сужэнскіх вузаў. Знаходзячыся на пасадзе віцэ-дэкана Жытомірскага дэканату і сакратара біскупскай курыі, ні ў чым не ішоў на саступкі ўраду, жорстка трымаўся кананічнага права, таму кіеўскі губернатар не зацвердзіў яго ні на пасаду інспектара Жытомірскай семінарыі, ні на прафесарскую кафедру ў акадэміі ў 1882 годзе. 4 чэрвеня 1888 года стаў канонікам капітулы, у 1891 годзе — асэсарам кансісторыі. Ад 1898 года — рэктар Жытомірскай семінарыі і прэлат капітулы. 22 красавіка 1904 года стаў біскупам плоцкім. У 1908 годзе ўрад прапанаваў яго Святому Прастолу як магчымага кандыдата на Магілёўскую кафедру. 16 чэрвеня 1908 года прызначаны архібіскупам магілёўскім, а 23 лістапада 1908 года інтранізаваны ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны ў Жытоміры. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia