Банцараўшчына (вёска)
Ба́нцараўшчына[1] (трансліт.: Bancaraŭščyna, руск.: Банцеровщина) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета. ГеаграфіяГідраграфіяРака Свіслач. Вадасховішча Крыніца. НазваНазва вёскі Банцараўшчына балцка-літоўскага паходжання, ад двухасноўнага імя Banteras. Адпаведныя асновы вядомыя ў літоўскай антрапаніміі. Больш аўтэнтычнае напісанне ў польскім і рускім варыянтах: Bancer-, Банцер- (Банцэр-). Ад таго ж імя і назва хутара Банцараўшчына на захадзе ад Ваўкавыска. Падобным чынам утвораныя і назва Байцарава, і сенненскае прозвішча Кацар (ад двухасноўных імёнаў Bai-ter'as, Ka-ter'as). Побач з падменскай Банцараўшчынай (цераз Свіслач) быў хутар Нарэйкі (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Nareikis). ГісторыяУ VI—VIII стагоддзях да нашай эры ва ўрочышчы Банцараўшчына каля Ждановіч было размешчана паселішча першабытных людзей, якія адносяцца да банцараўскай археалагічнай культуры. Гарадзішча Банцараўшчына размешчана на поўначы Мінска, на левым беразе вадасховішча Дразды. Зараз на гэтым месцы размешчаны піянерскі лагер. У 1791 годзе Банцараўшчына — вёска маёнтка Ляхаўшчына Каралешчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе — вёска, уласнасць мінскага канюшага І. Ратынскага, 2 двары, 22 жыхары. У 1815 годзе Банцараўшчына — вёска, уласнасць С. Ратынскага (пазней была ў Дашкевічаў, а пасля ў Машчынскіх, у 1858 годзе — уласнасць І. Мазуркевіча). У 1897 годзе Банцараўшчына — маёнтак Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі[2], 9 двароў, 57 жыхароў, 2 вадзяныя млыны. У фальварку 3 двары, 10 жыхароў. У 1917 годзе ў маёнтку двор, 80 жыхароў. На млыне 3 двары, 25 жыхароў. Скасавана 25 студзеня 1988 года[3]. НасельніцтваСлавутасць
У мастацтвеКарціны мастака М. Валынца пра Банцараўшчыну. У тапаніміцыУ гонар вёскі названа вуліца Банцараўская ў Мінску[5]. Вядомыя асобыЗ 1954 года ў вёсцы Банцараўшчына пражываў мастак Мікалай Валынец. Пахаваны на могілках, размешчаных недалёка ад вёскі Банцараўшчына, паблізу Ждановіч. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia