Жасмін Пааліні
Жасмі́н Паалі́ні, таксама сустракаецца Ясмін Пааліні (італ.: Jasmine Paolini, італьянскае вымаўленне: [d͡ʒas'min paoˈlini][3]; нар. 4 студзеня 1996[1], Кастэльнуова-дзі-Гарфан’яна, Італія[2]) — італьянская тэнісістка. Алімпійская чэмпіёнка 2024 года ў парным разрадзе; фіналістка трох турніраў Вялікага шлема: у адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2024, Уімблдан-2024) і ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2024); пераможца шасці турніраў WTA (з іх два ў адзіночным разрадзе); фіналістка Кубка Білі Джын Кінг (2023) у складзе зборнай Італіі. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і італьянца (Юга) і маці (Жаклін Гардзінер) ганскага і польскага паходжання; мае брата — Вільяма. Спартыўная кар’ераУ 2015 годзе Пааліні атрымала ўайлд-кард у асноўнай сетцы парнага турніру турніру ў Рыме ў дуэце з Настассяй Барнэт. Пасля правалу кваліфікацыі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2018 года яна двойчы далучалася да італьянскай каманды ў Кубку Федэрацыі. 1 мая 2018 года яна здабыла сваю першую перамогу над гульцом з топ-20, абыграўшы Дар’ю Касаткіну, а на наступны дзень яна перамагла Ганну Караліну Шмідлаву. На кастрычнік 2022 года яна выйграла дзевяць тытулаў у адзіночным разрадзе і адзін тытул у парным разрадзе ў турнірах з цыклу ITF. 2024У студзені на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў чацвёртым раўндзе прайграла расіянцы Ганне Калінскай з лікам 4-6, 2-6. У лютым 2024 года на турніры WTA 1000 ў Дубаі ўзяла тытул. Яна ў трэцім раўндзе перамагла грачанку Марыю Сакары з лікам 6-4, 6-2[4], затым пераадолела чвэрцьфінал, калі казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна знялася з турніру праз захворванне СКТ[5], у паўфінале перамагла дасведчаную румынку Сарану Кырсцю з лікам 6-2, 7-6[6], і ў фінале расіянку Ганну Калінскую. Дзякуючы гэтаму ўзнялася на 14-е месца ў рэйтынгу. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Выступленні ў камандных турнірах
ЗаўвагіКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia