Барбароўскі сельсавет
Барбаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Барбароў. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 24 сакавіка 1960 года ў склад Міхалкаўскага сельсавета Мазырскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Праўцюкі, Стрэльск і Стрэльская Горка)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ельскага раёна. З 19 верасня 1963 года ў Мазырскім раёне[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 543 чалавекі[3], з іх 96,7 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 430 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia