Прудкоўскі сельсавет (Мазырскі раён)
Прудко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Прудок. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1092 чалавекі[1], з іх 93,2 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 881 чалавек[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia