Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бібікаўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Бібікі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з жніўня 1941 года да студзеня 1944 года тэрыторыя сельсавета знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Крынічны[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Міхалкаўскага сельсавета перададзена вёска Стрэльск[3]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Крынічны, сельсавет перайменаваны ў Крынічны[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2822 чалавекі[5], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 0,7 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2906 чалавек[7].
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 124—IX ад 2 кастрычніка 1975 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Бібікаўскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474).
↑Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 жніўня, 1 і 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2. Кн.2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэдактар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. –520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.