Барыс Віктаравіч Тамашэўскі
Барыс Віктаравіч Тамашэўскі (руск.: Борис Викторович Томашевский; 17 (29) лістапада 1890[1][2][…] ці 29 лістапада 1890[3], Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя[1][4][…] — 24 жніўня 1957[1][4][…], Гурзуф, Крымская вобласць[1][4]) — савецкі літаратуразнаўца, тэарэтык верша і тэкстолаг, даследчык творчасці Пушкіна, перакладчык, пісьменнік, член Саюза савецкіх пісьменнікаў, загадчык рукапіснага аддзела і Сектара пушкіназнаўства Пушкінскага дома. БіяграфіяЗ-за ўдзелу ў палітычных сходках пасля заканчэння гімназіі (1908) не змог паступіць у Політэхнічны інстытут. Скончыў Льежскі ўніверсітэт (1912) з дыпломам інжынера-электрыка. Слухаў лекцыі ў Сарбоне. Пасля вяртання ў Расію з 1912 па 1916 год вучыўся ў Пецярбургскім політэхнічным інстытуце на электрамеханічным аддзяленні. У 1915 годзе выступіў з першымі публікацыямі па інжынерных пытаннях і на тэмы літаратуры. Зблізіўся з часопісам «Апалон». Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, ваяваў на аўстрыйскім фронце (1915—1918). Па заканчэнні вайны служыў у Маскве чыноўнікам статыстычных аддзелаў розных гаспадарчых устаноў. Зблізіўся з членамі Маскоўскага лінгвістычнага гуртка і ўступіў у «Таварыства вывучэння тэорыі паэтычнай мовы» (ОПОЯЗ). Пераехаўшы ў Петраград (1921), стаў супрацоўнікам Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) і пачаў чытаць лекцыі па тэксталогіі, тэорыі літаратуры і творчасці А. С. Пушкіна ў Дзяржаўным інстытуце гісторыі мастацтваў. З 1924 года выкладаў на кафедры рускай літаратуры Ленінградскага ўніверсітэта (прафесар з 1942 года). Падчас кампаніі супраць «фармальнай школы» быў звольнены з філалагічных навучальных і навуковых устаноў (1931). Працаваў выкладчыкам прыкладной матэматыкі ў Інстытуце шляхоў зносін. У сувязі са стагоддзем з дня смерці А. С. Пушкіна (1937) атрымаў магчымасць вярнуцца да філалагічнай дзейнасці. Дачка Зоя (1922—2010) — архітэктар, сын Мікалай (1924—1993) — літаратуразнаўца, перакладчык. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia