Барыс Рафаілавіч Рубаненка
Барыс Рафаілавіч Рубане́нка (руск.: Борис Рафаилович Рубаненко; 29 жніўня 1910, Самара, Расійская імперыя — 6 мая 1985, Масква, СССР) — савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1980). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956) і Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва ГДР (1975). Доктар архітэктуры (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Член УКП(б) з 1939 года. БіяграфіяБарыс Рафаілавіч Рубаненка нарадзіўся 16 (29) жніўня 1910 года ў Самары, у яўрэйскай сям’і[1]. У 1927—1931 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у А. С. Нікольскага і А. А. Оля. З 1930 года пачаў творчую практыку. У 1932—1934 гадах у ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе яго выкладчыкамі былі такія прызнаныя майстры, як У. Г. Гельфрэйх, У. А. Шчука і С. С. Серафімаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года. Пасля зняцця блакады Ленінграда ў 1943 годзе Рубаненка пераехаў у Маскву. З 1954 года выкладчык, а з 1970 года — прафесар МАРХІ. У 1963—1985 гадах дырэктар Цэнтральнага інстытута эксперыментальнага праектавання жылля ў Маскве (ЦНДІЭП жылля) ў Маскве. У 1967 годзе прысвоена навуковая ступень доктара архітэктуры. ТворчасцьЗаймаючыся практычным праектаваннем і адначасова тэарэтычнымі праблемамі масавага індустрыяльнага жылля, Рубаненка ператварыўся ў першакласнага спецыяліста па масавым жыллёвым будаўніцтве ў СССР. Пад яго кіраўніцтвам быў выпушчаны шэраг каштоўных зборнікаў і манаграфій па праблемах тыпавога жылля. Большасць прац Барыса Рафаілавіча Рубаненкі была створана ў суаўтарстве. У Ленінградзе:
Паваенныя работы насілі пераважна комплексны характар — Рубаненка выступаў як архітэктар і горадабудаўнік адначасова, пад яго кіраўніцтвам адразу ствараліся праект планіроўкі і праект забудовы. ![]() Удзельнічаў у аднаўленні Мінска. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1939, 1948—1956, у сааўтарстве з А. Т. Галубоўскім і А. Р. Карабельнікавым) і «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўтарстве). У іншых гарадах:
Узнагароды і званніУзнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Заслужаны архітэктар Казахскай ССР і РСФСР, народны архітэктар СССР (1980). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia