Вёска
Барэйкаўшчына літ. : Bareikiškės
Музей Уладзіслава Сыракомлі
Барэйкаўшчына на карце Літвы
Барэйкаўшчына [ 1] [ 2] , таксама Барэ́йкішкес (літ. : Bareĩkiškės )— вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы , уваходзіць у склад Рукойненскай сянюніі . Месціцца на трасе Вільня — Мінск за 14 км ад Вільні.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Барэйкаўшчына на малюнку Фердынанда Рушчыца , 1912 г.
У пачатку XVI стагоддзя маёнтак належаў Казіміру Адамовічу[ 3] . Пазней уласнасць Сапегаў [ 4] .
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Барэйкаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі , у Віленскім павеце . У ХІХ стагоддзі гэта быў невялікі хутар, з 1830 года належаў графу Бенедыкту Тышкевічу . Вёска прынамсі да канца ХІХ стагоддзя адносілася да маёнтка Чорнае роду Тышкевічаў гербу Ляліва немежанскага ключа[ 6] . У сярэдзіне ХІХ стагоддзя сядзіба была ў распараджэнні кухара Тышкевічаў[ 4] .
З 23 красавіка 1853 года і да сваёй смерці ў 1862 годзе маёнтак арандаваў Уладзіслаў Сыракомля [ 7] . Па смерці Сыракомлі маёнтак арандавалі Наркевічы . У часы Сыракомлі маёнтак меў 2,5 валокі зямлі і лугоў і 2 прыгонных. У 1909 годзе – 5 валок[ 6] .
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі .
Барэйкаўшчына на старых выявах
Сядзіба, 1868 г.
Сядзіба, 1907 г.
Сядзіба, пачатак XX ст.
Стол Сыракомлі, 1897 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі [ 8] . У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй [ 9] . З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР , у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Барэйкаўшчына апынулася ў Сярэдняй Літве , з 1922 года ў складзе Польшчы . У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь .
У другой палове верасня 1939 года Барэйкаўшчына занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР .
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі .
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Барэйкаўшчына на здымках Яна Булгака
1930 г.
1930 г.
1930 г.
1938 г.
Насельніцтва
Славутасці
Сядзіба
Помнік Уладзіславу Сыракомлю
Вядомыя асобы
Помнік Уладзіславу Сыракомлю
Крыніцы
↑ 200 гадоў таму нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля (бел.) . Наша Слова штодзень (4 кастрычніка 2023). Праверана 12 сакавіка 2025.
↑ Каратынскі Вінцэсь Аляксандравіч - Беларусь у асобах i падзеях (нявызн.) . bis.nlb.by . Праверана 12 сакавіка 2025.
↑ svetaine.lt . A może do Borejkowszczyzny? (нявызн.) . www.litwaprzewodnik.com . Праверана 14 сакавіка 2025.
↑ а б Borejkowszczyzna (нявызн.) . dworypogranicza.pl . Праверана 14 сакавіка 2025.
↑ а б Napoleon (1860-1929) Rouba Przewodnik po Litwie i Białejrusi . — Wydawnictwo Kurjera Litewskiego, 1909.
↑ Elżbieta Kiślak: Syrokomla Władysław. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 46. Warszawa – Kraków: Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2009, s. 300–308. ISBN 978-83-88909-76-4 .
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 18.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 20.
↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ . – Вильна, 1905.
↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie . – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
↑ Boreikiai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija (літ.) ( бел. , T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 253 psl.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys) . Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
↑ Bareikiškės. Tarybų Lietuvos enciklopedija [lt] , T. 1 (A-Grūdas). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985, 209 psl. (літ.)
↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
Спасылкі