Баі ля Бярозы-Картузскай
Баі ля Бярозы-Картузскай (цяпер г. Бяроза) — баі паміж сіламі Войска Польскага і РСЧА ў часы польска-савецкай вайны. Першая бітваГрупа генерала Антоні Лістоўскага, пасля перамоў з нямецкім кіраўніцтвам, 10 лютага заняла горад Брэст з крэпасцю. 12 лютага польскія уланскія палкі занялі Кобрын. Боесутыкненне адбылося 13-16 лютага 1919 г.: ![]() 13 лютага 1919 г. польскія сілы (57 салдатаў і 5 афіцэраў) пад камандаваннем капітана Мяніцкага з групы маёра Уладзіслава Дамброўскага ў 7 гадзін раніцы здзейснілі вылазку з Пружанаў на пераважаючыя савецкія сілы (180 салдат) пад Бярозай. Сутычка скончылася 16 лютага перамогай польскага боку і ўзяццем Бярозы. 80 савецкіх салдат трапілі ў польскі палон. У якасці трафееў было ўзята 2 кулямёты. Норман Дэйвіс лічыць бітву пад Бярозай-Картускай пачаткам польска-савецкай вайны[1]. Вынік: Перамога польскага бокуДругая бітваСтановішча перад бітвайУ першай дэкадзе ліпеня польскі фронт на р. Авута быў прарваны, што вымусіла войскі Паўночна-Усходняга фронту генерала Станіслава Шаптыцкага адступіць пад ціскам сіл Чырвонай арміі пад кіраўніцтвам Міхаіла Тухачэўскага[2]. Вярхоўнае камандаванне Войска Польскага загадала спыніць войскі савецкага Заходняга фронту на лініі былых нямецкіх акопаў часоў Першай сусветнай вайны[3]. Аднак аператыўнае становішча, асабліва заняцце Вільні сіламі Чырвонай Арміі і абыход польскіх пазіцый з поўначы, прымусілі польскі бок адступіць[4]. 1-я армія генерала Густава Зыгадловіча адышла да Нёмана, 4-я армія — да Шчары, а група «Палессе» — да Агінскага канала і Пінска.[5] У дырэктыве Галоўнакамандуючага ад 18 ліпеня гаварылася: Пры арганізацыі войскаў на Нёмане і Шчары трэба ўлічваць, што левы фланг павінен быць найбольш моцным, каб утрымаць пазіцыі на Нёмане і Гродна. Страта пазіцый на Нёмане адкрыла б найкарацейшы кірунак на Варшаву і зрабіла б немагчымым захаванне пазіцый на лініі Нарава. Меншы ціск на нашы пазіцыі на Палессі ці ў Шчары[5]. На рубяжы Нёмана і Шчары меркавалася спыніць марш праціўніка, сканцэнтраваць групу войскаў на Бугу і наступіць на левы фланг пазіцый Чырвонай Арміі[6]. 21 ліпеня савецкія войскі фарсіравалі Шчару ў зоне абароны 18-га пяхотнага палка[7]. Бітва21 ліпеня пасля баёў супраць савецкай 10-й стралковай дывізіі (пад камандаваннем Анса Даўманіса) на старых нямецкіх пазіцыях пад Шчарай і ў ваколіцах Баранавіч 14-я Вялікапольская пяхотная дывізія генерала Даніэля Канаржэўскага адступіла да Бярозы-Картузскай[8]. Яе войскі замацаваліся уздоўж р. Ясельды[9]. На ўсходнім беразе размясціўся адзін батальён 55-га пяхотнага палка і эскадрон цяжкай артылерыі. У Сяльцы абарону трымаў 4-ы ўланскі полк, у Пясчанцы абараняўся эскадрон 15-га ўланскага палка, ад Сяльца да чыгункі трымаў абарону 57-ы пяхотны полк. 58-ы пяхотны полк і рэшта 15-га палка знаходзіліся ў рэзерве ў раёне Бярозы і Блудзеня. 23 ліпеня 14-я пяхотная дывізія атрымала дадатковую задачу па абароне пераправы каля Пружан. На гэтым участку да абароны былі перакінуты 58-ы пяхотны і 15-ы палкі. 24 ліпеня 10-я стралковая дывізія РСЧА атакавала 14-ю пяхотную дывізію Войска Польскага, тым самым падыйшоўшы да Бярозы-Картузскай. 55-ы пяхотны полк адбіваў усе атакі падраздзяленняў Чырвонай Арміі, а пасля перайшоў у контратаку. Яго 7-я рота зрабіла абход і выйшла ў тыл наступаючым сілам Чырвонай Арміі. Пасля боесутыкнення 55-ы полк атрымаў загад аб пашырэнні кантралюемай тэрыторыі ў прадмесці горада. На левым флангу 14-й дывізіі падраздзяленні Чырвонай Арміі авалодалі Сяльцом. Польскія сілы на Ясельдзе адбівалі атакі ворага. Ударам сіл 1-га і 3-га батальёнаў 57-га пяхотнага палка Сялец быў адбіты у РСЧА. Ваеннае шчасце перапала на польскі бок. На наступны дзень 14-я Вялікапольская пяхотная дывізія паспяхова адбіла наступныя савецкія атакі. Аднак 26 ліпеня адбыўся пералом: 26 ліпеня ў выніку наступлення сіл РСЧА на Пружаны камандзір дыслакаванай там польскай дывізіі накіраваў большую частку сіл на пружанскі тракт. Масты праз Ясельду былі спалены, а плацдарм пакінуты. 27 ліпеня палякі пачалі адступленне да Кобрына. Генеральным штабам Войска Польскага ад 27 ліпеня 1920 г. паведамлялася:
Вынік: перамога Чырвонай Арміі
Трэцяя бітваСтановішча перад бітвайСпыніўшы сілы РСЧА пад час пад Варшавай, польскія сілы ажыццявілі шэраг дзеянняў, накірааных на развіццё поспеху. 1-я армія генерала Францішка Лацініка спыніла савецкі наступ у прадмесці Варшавы, 5-я армія генерала Уладзіслава Сікорскага распачала наступальныя дзеянні на рацэ Вкра, а маршал Юзаф Пілсудскі нанёс вырашальны для усёй бітвы ўдар па савецкіх войсках, ударыўшы з-над ракі Вепш. Гэта карэнным чынам змяніла ход вайны. З гэтага моманту Войска Польскае вяло пераважна наступальныя аперацыі. Пасля бітвы на Вісле паўночны ўчастак польска-савецкага фронту спыніўся на захад ад лініі Нёман-Шчара. Пасля гэтага наступіла адноснае зацішша на фронце, абодва бакі рэарганізавалі свае войскі. Войскі Заходняга фронту ўжо 27 жніўня аднавілі суцэльную лінію фронту. Яны занялі мяжу Дамброўка — Адэльск — Крынкі — Гродна — Каменец-Літоўскі. Адсюль Тухачэўскі меў намер ажыццявіць канцэнтраваны наступ на Беласток і Брэст, а затым рушыць на Люблін. Дапаможны ўдар на поўдні павінна была нанесці ў тым ліку 1-я конная армія Сямёна Будзёнага. Рэарганізаваўшы сілы, Генеральны штаб Войска Польскага ліквідаваў пасады начальніка фронту і расфармаваў 1-ю і 5-ю арміі. На фронце засталіся 2, 3, 4 і 6 Арміі. 4-я Армія ген. Леанарда Скерскага перадыслакавалася з раёна Ломжы на ўсход. Польскі бок заняў лінію фронту на лініі чыгуначнай Бельск — Брэст — Уладава. 14-я пяхотная дывізія заняла пазіцыі ад Вілямовіч да Брэста. З мэтай умацавання сваіх сіл Заходні фронт РСЧА узмацніўся вайсковымі адзінкамі з глыбі Расіі, сканцэнтраваўшы апошнія супраць польскай 4-й Арміі. Генерал Скерскі вырашыў дзейнічаць на апераджэнне прагназуемай атакі Чырвонай Арміі на Брэст. 14-я Вялікапольская пяхотная дывізія пачала ваенныя дзеянні ў кірунку на Кобрын. БітваНа момант вышэйапісаных падзей савецкі бок канцэнтраваў сілы для наступу. 14 верасня 14-я пяхотная дывізія размясцілася ў раёне Чарак, Тэўляў і Стрыхава. З Бярозы ў кірунку польскіх пазіцый рухалася 57-я стралковая брыгада, укамплектаваная падрыхтаванымі кадрамі з Масквы і Петраграда. Нягледзячы на страты, падраздзяленні Чырвонай Арміі працягвалі рух наперад пад агнём польскіх пяхотных і артылерыйскіх падраздзяленняў. ![]() Праз некалькі гадзін сітуацыя змянілася. З ваколіц Бярозы Чырвоная Армія распачала контратаку. Падтрыманыя артылерыйскім агнём, вайсковыя адзінкі РСЧА наблізіліся да польскіх пазіцый і пачалі штурм апошніх. Месцамі польскі бок быў адціснуты. Па загаду камандзіра 14-й пяхотнай дывізіі генерала Канажэўскага на небяспечныя палі баёў былі накіраваны рэзэрвы. У 7 гадзін Бярозу атакаваў 56-ы пяхотны полк. Пры падтрымцы артылерыі 14-й дывізіі польскі бок здолеў ажыццявіць наступ, вынікам якога стала адступленне падраздзяленняў Чырвонай Арміі. Баі пад Бярозай-Картузскай верасня 1920 г. адзначаюцца вялікімі стратамі для абодвух бакоў. Напрыклад, 19-я стралковая брыгада была цалкам знішчана. Вынік: Перамога польскага бокуКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia