Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет)
Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1874 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе ў Бярозаўскай воласці, дзейнічалі школа, 2 піцейныя дамы. Паводле перапісу 1897 года ў Картуз-Бярозскай воласці, дзейнічалі народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба ва ўладанні мешчаніна Антона Занозінскага. Найноўшы часЗ 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага с/с. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 годзе жыхары вёсак Здзітава, Угляны і Пясчанка былі аб'яднаны ў калгас імя Молатава, які ў 1959 годзе далучаны да саўгаса «Прамень». З 18 студзеня 1988 года ў Здзітаўскім сельсавеце. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на поўдзень, забудова двухбаковая, рэдкая, у паўднёвай частцы ўшчыльную падыходзіць да в. Шылін. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia