Беларускі Банк Малога Бізнесу
Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малога Бізнесу» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізацыя — мікракрэдытаванне малога бізнесу. ДзейнасцьБанк аказваў банкаўскія паслугі індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іх уладальнікам[2]. Меў аддзяленні ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Лідзе, Магілёве і Мінску[3]. РэквізітыЮрыдычны адрас: Мінск, вул. Сурганава, 28. S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000. Былыя акцыянерыЕўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (21,67 % акцый), Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67 %), Нідэрландская кампанія фінансавага развіцця (Нідэрланды, 21,67 %), KfW (Германія, 12,98 %), Swedfund (Швецыя, 11,64 %), ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48 %), ShoreCap International (ЗША, 4,07 %), ShoreBank International (ЗША, 1,82 %)[5]. ГісторыяДагавор пра стварэнне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» быў падпісаны 12 снежня 2007 года ў Мінску з удзелам усіх арганізацый-заснавальніц. Зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 119 ад 28 жніўня 2008 года[6]. Урачыстае адкрыццё банка адбылося ў кастрычніку 2008 года[7]. ЛіквідацыяУ кастрычніку 2013 года буйны ўсходнееўрапейскі фінансавы холдынг Getin Holding набыў 287 689 акцый банка (95,5 % статутнага фонду). Сума пагаднення склала 4 867,7 тыс. еўра[8]. З 1 верасня 2014 года ЗАТ «Банк ББМБ» быў аб’яднаны з ЗАТ «Ідэя Банк», які таксама належыць Getin Holding[9]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia