Банк развіцця Рэспублікі Беларусь
Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, заснавальнікамі якога выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у вызначэнні, пастаўленым Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, банк не адносіцца да банкаў другога ўзроўню ў традыцыйным разуменні гэтага тэрміна. Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. Банк створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 года № 261. Кіраўнікі банка
Даччыныя кампаніі
Міжнародныя санкцыі17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[6]. У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[7]. У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя спісы Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны і Японіі[8]. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг»[9]. У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка развіцця[10]. Спасылкі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia