Белаграпрамбанк
![]() г. Мінск, праспект Жукава 3 Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Адзін з найбуйнейшых сістэмаўтваральных банкаў краіны. Мае статус агента Урада па абслугоўванню дзяржаўных праграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу (у адпаведнасці з пастановай Урада і Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008). Паслугамі ААТ «Белаграпрамбанк» можна скарыстацца ў Мінску і ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны. Акцыянеры:
ГісторыяБелаграпрамбанк зарэгістраваны, як адзін з першых беларускіх акцыянерных банкаў у 1991 годзе. З 1995 года — прафесійны ўдзельнік рынку каштоўных папер. У 2000 годзе быў перайменаваны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк». У жніўні 2010 года Белаграпрамбанк першым з беларускіх банкаў ўкараніў сістэму кіравання якасцю абслугоўвання фізічных асоб, правёў яе сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001. Санкцыі24 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[9][10]. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[9][10]. У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[11]. Таксама банк трапіў у санкцыйныя спісы Швейцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) і Канады (2023 год)[12]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia