Рашэнне (банк)
Закрытае акцыянернае таварыства «Банк „Рашэнне“» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. ГісторыяБанк быў створаны ў 1994 годзе і тады называўся Інфабанк. У 2004 годзе Мінфін ЗША абвінаваціў Інфабанк ў «адмыванні грошай для рэжыму Садама Хусейна», заробленых у выніку здзелак, якія здзяйсняліся ў абыход праграмы ААН "Нафта ў абмен на харчаваньне" і з выкарыстаннем незаконных надбавак і завышаных кантрактаў. Інфабанк тады афіцыйна адверг усе абвінавачванні, аднак у лютым 2005 года змяніў назву на Трастбанк. З 2001 года акцыянерам Інфабанку з доляй 35% з'яўляўся Лівійскі арабскі замежны банк, які выйшаў з складу уласнікаў беларускага банка ў 2008 годзе. Зараз канчатковым бенефіцыярам банка з'яўляецца зарэгістраваная ў ААЭ Alm Investments FZE. Ёю валодае Mohammed Ahmad Salem Alzaraim Alsuwaidi. У канцы 2014 года ЗША знялі санкцыі ў дачыненні да Трастбанка. Доўгі час лічылася, што буйная доля ў банку належыць групе беларускіх бізнесоцаў на чале з Віктарам Шаўцовым, які з'яўляецца старшынёй назіральнага савета Трастбанка. У сакавіку 2016 года акцыянеры і бенефіцыярны ўласнік з ААЭ вырашылі зноў правесці рэбрэндынг і змяніць назву на Банк «Рашэнне». ПаказчыкіАктывы банка на 1 чэрвеня 2016 года склалі 1,199 трлн. Нарматыўны капітал - 489 млрд. рублёў[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia