Еўрабанк
Закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, які існаваў у 2009—2015 гадах. Банк спецыялізаваўся на прадастаўленні разлікова-касавага абслугоўвання прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, абмене валют. Не ўваходзіў у склад банкаўскага холдынгу альбо банкаўскай групы. Акцыянеры
РэквізітыМФА 153001888, УНП 807000148, АКПА 377797455000. S.W.I.F.T.: EUBK BY2X. Тэлекс: 252086 EURO BY. Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 807000148. ГісторыяПершапачаткова створаны ў 2008 годзе як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе ААТ «Гандлёвы дом „Ждановічы“»[1]. 9 верасня 2009 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 150[2] як закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк». 24 мая 2013 года 99,9995 % акцый «Еўрабанка» былі перададзены[3] за 4 957 200 еўра АТ «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя), канчатковы бенефіцыяр — літоўскі прадпрымальнік Andrus Urbonas[4][5]. 13 жніўня 2015 года Агульны сход акцыянераў ухваліў Рашэнне закрыць банк. 6 жніўня 2015 года была адклікана банкаўская ліцэнзія[6]. 20 ліпеня 2021 года праўленне Нацыянальнага банка Беларусі зацвердзіла Пастанову № 208 аб выключэнні «Еўрабанка» з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia