ІнтэрПэйБанк
Закрытае акцыянернае таварыства «ІнтэрПэйБанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 150 млрд. руб. (2013)[4]. Асноўнымі акцыянерамі з’яўляліся ААТ «Альянс Іпатэка» (Расійская Федэрацыя) — 79,1% акцый, ЗАТ «СтарБанк» (Расійская Федэрацыя) — 19,72% акцый, ЗТАА «СЭНТЭКIНВЕСТ» (Рэспубліка Беларусь) — 1,18% акцый. РэквізітыНайменне банка:
МФА 153001273, УНП 807000030, АКПА 37560001. S.W.I.F.T.: IPBKBY2X Ліцэнзія на правядзенне банкаўскай дзейнасці №19 выдадзеная 29 снежня 2008 года Нацыянальным банкам РБ. ДзейнасцьЗ’яўляўся членам:
Меў аддзяленні ў Бабруйску, Гродне і Мінску[7]. 8 мая 2015 года Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[8]. ГісторыяБанк паўстаў у верасні 2001 года ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск» пад назвай «Паўночны Інвестыцыйны Банк»[9]. 13 лютага 2007 года асноўным акцыянерам стаў Vicpart Holding SA (Швейцарыя)[6], у сувязі з чым адбылася змена назвы банка на ЗАТ «Крэдэксбанк»[10], а таксама быў праведзены рэбрэндынг і змена стратэгічнай праграмы развіцця. 22 студзеня 2013 года адбылася змена назвы банка на ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[11] у сувязі з адмовай асноўнага акцыянера Vicpart Holding SA ад працягу дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[12]. Ліквідацыя8 мая 2015 года была скасавана банкаўская ліцэнзія[13]. Пазачарговым агульным сходам акцыянераў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» ад 27 мая 2015 прынята рашэнне аб яго ліквідацыі. Пастановай Праўлення НБ РБ ад 29 мая 2015 банку прадастаўлена згода на ліквідацыю[14]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia