Сталіца (радыё)
Радыё «Сталіца» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[2]. Утворана 21 верасня 1998. Дзяржаўная беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Штодзённа Радыё «Сталіца» выходзіць на ўльтракароткіх хвалях, рэтранслюецца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. У рэжыме рэальнага часу ідзе трансляцыя ў інтэрнэце. З 15 красавіка 2012 года распачата вяшчанне на 105,1 FM, частаце, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі, у Мінску і Мінскім раёне[1]. Кожны будні дзень з 18.00 да 19.00 інфармацыйна-аналітычная праграма «Сёння і заўтра» выходзіць на хвалях Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. У музычным фармаце прыярытэт аддаецца беларускай музыцы, жанравае напаўненне — пераважна рок-музыка. Па пятніцах выходзіць хіт-парад «Сталіца топ-10», у праграмах «З месца падзей», «Ультрамузыка» і «Аднойчы з песняй» робіцца агляд музычных падзей Беларусі, выхад новых альбомаў, сінглаў беларускіх выканаўцаў. З студзеня 2013 года плануецца пераход на кругласутачнае вяшчанне. 17 жніўня 2020 года супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе[3]. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку[4]. Вяшчанне (на УКХ і FM)Мінская вобласцьМінск 105.1; 72.89 Мядзел 66.86 Беразіно 67.07 Салігорск 68.57; 88.4 Крупкі 103.0 Капыль 107.3 Брэсцкая вобласцьБрэст 72.47 Пінск 67.88; 94.1 Пружаны 90,3 Драгічын 69.80 Баранавічы 71.18; 93.2 Сiнкевiчы 107.8 Вiцебская вобласцьУшачы 70.94; 92.0 Віцебск 72.26 Орша 73.82 Браслаў 91.1 Бягомль 100.8 Горы 104.3 Гомельская вобласцьГомель 66.20 Брагін 69.11 Жлобін 71.81; 90.4 Жыткавічы 107.2 Iванава Слабада 100.4 Смятанiчы 88.6 Ворнаука 106.9 Гродзенская вобласцьГродна 68.90 Смаргонь 66.38; 94.4 Свіслач 68.72 ; 94.2 Геранёны 69.26 ; 92.5 Масты 70.76 Любча 70.85 Слонім 93.8 Магілёўская вобласцьМагілёў 71.18 Касцюковічы 69.38 Асіповічы 72.47; 97.7 Мсціслаў 73.73 Слаўгарад 101.5 Крычаў 107.9 Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia