Гродна (тэлерадыёкампанія)
Тэлерадыёкампанія «Гродна», скарочана ТРК «Гродна») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[1] Праграмы ТРК «Гродна» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гродна»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця. ГісторыяУ 1944 годзе было створана гродзенскае абласное радыё. 26 снежня 1968 года ўпершыню ўбачылі свет тэлепраграмы абласной студыі тэлебачання. Праграмы тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадстаўлены на нацыянальных тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24». 9 кастрычніка 2015 года быў дадзены старт уласнаму тэлеканалу «Беларусь 4. Гродна», які вяшчае 16 гадзін у суткі і знаёміць гледачоў з актуальнымі падзеямі Гродзенскай вобласці. Радыёэфір прадстаўлены радыёстанцыяй «Радыё Гродна», якую можна пачуць у Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях, а таксама ў суседніх рэгіёнах Літвы і Польшчы. Таксама, дзякуючы інтэрнэт-вяшчанню «РГ» даступна па ўсім свеце. Створана польскамоўнае вяшчанне — радыё «RSI», якое працуе ў эфіры дзве гадзіны штодня для палякаў Беларусі.[2] Тэлерадыёкампанія мае прызы і перамогі на розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. Праграмы
Кіраўніцтва
ДырэктарЗ 2008 года пасаду дырэктара займаў Мікалай Мельячэнка. У студзені 2024 года інфармацыю пра яго прыбралі з сайта тэлерадыёкампаніі. Афіцыйная прычына звальнення невядомая. У акаўнце кампаніі ў Instagram блакуюць карыстальнікаў, якія запытваюцца «што з дырэктарам?».[3] У навагоднія святы дырэктара кампаніі затрымалі за п’янае кіраванне аўтамабілем. Падобныя выпадкі адбываліся і раней. У 2017 годзе Мікалая Мельячэнка таксама затрымлівалі за кіраванне службовым аўтамабілем у п’яным выглядзе. Праз тыдзень пасля гэтага выпадку дырэктар кампаніі асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». У ім ён спрабаваў дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia