Беразнякі (Жыткавіцкі раён)
Беразнякі́[1] (трансліт.: Bierazniaki, руск.: Березняки) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Вакол лес. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 81 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 23 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 313 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з дугападобнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, на поўнач ад якой праходзіць просталінейная, шыротная вуліца, на поўдні — зігзагападобная, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Інвентар 1805 года згадвае Бярэзнікі як невялікі населены пункт. У 1811 годзе валоданне графа Чапскага. У 1908 годзе ў Грабаўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Нямецкія акупанты ў другой палове лютага 1943 года забілі 212 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсходняй ускраіне вёскі) і цалкам спалілі вёску. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia