Новыя Залюцічы
Но́выя Залю́цічы[1] (трансліт.: Novyja Zaliucičy, руск.: Новые Залютичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на паўднёвы захад ад Новых Мілевічаў, за 9 км на паўночны ўсход ад вёска Наваленін, за 61 км на паўночны захад ад Жыткавіч. На поўдні, поўначы і захадзе мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая просталінейная вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, галоўным чынам з вёскі Залюцічы. У 1940 годзе 72 двары, 321 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Да 26 верасня 1968 года вёска ўваходзіла ў склад Юркевіцкага сельсавета[2]. У савецкі час уваходзіла ў склад саўгаса Случ (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічалі пачатковая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. Зараз толькі бібліятэка і клуб. Насельніцтва
ГеаграфіяПаблізу вёскі возера Выдра. Выбітныя асобыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia