Залюцічы
Залю́цічы[2] (трансліт.: Zaliucičy, руск.: Залютичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на правым беразе ракі Случ. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Мілевічаў. ГісторыяНасельніцтва
ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 64 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 297 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць). У ваколіцах вёскі працякае рака Млінавіца. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з троху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — Школьнай, якая на поўначы перасякаецца кароткай вуліцай — Набярэжнай. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе ў складзе маёнтка Ленін, ва ўладанні князя Л. П. Вітгенштэйна. Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Лунінецкім павеце. З верасня 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе працавала пачатковая школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты забілі ў лесе, у 4 км ад вёскі, 245 жыхароў вёсак Залюцічы і Ёвічы (пахаваны там жа, у магіле ахвяр фашызму) і цалкам спалілі вёску. 44 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічалі 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Ленінскага сельсавета ў склад Мілевіцкага сельсавета[3]. Па стану на 2014 год працуюць толькі клуб і бібліятэка. ПомнікіУ пяці кіламетрах ад вёскі ва ўрочышчы Падкрылле ўзвышаецца пяціметровы абеліск: «Тут пахаваны 245 грамадзян вёсак Залюцічы і Ёвічы, зверскі расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў лютым 1943 года. Няхай гэты помнік заўсёды будзе сімвалам барацьбы супраць ненавіснага фашызму». Помнік узведзены на месцы трагедыі вясной 1970 года. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вуліцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia