Ведамства федэральнага канцлера Германіі
Ведамства федэральнага канцлера Германіі (ням. Bundeskanzleramt) — ведамства ў структуры выканаўчай улады Германіі, у задачы якога ўваходзіць падтрымка дзейнасці федэральнага канцлера Германіі. У будынку Ведамства знаходзіцца кабінет федэральнага канцлера. Структура ведамстваУ структуру падраздзяленняў Ведамства федэральнага канцлера ФРГ ўваходзяць:
БудынакНовы будынак Ведамства федэральнага канцлера Германіі адразу стаў адным з славутасцяў Берліна. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынята ў сувязі з пераносам сталіцы аб'яднанай Германіі ў Берлін. Яно было пабудавана за чатыры гады, і 2 мая 2001 года стала афіцыйным месцам працы ўрада. Яно знаходзіцца ў так званай лукавіне ракі Шпрэі, практычна ў цэнтры ўрадавага квартала «Федэральная стужка», літаральна ў некалькіх кроках ад Брадэнбургскіх варот і Рэйхстага. Ведамства было пабудавана па праекце Акселя Шультеса і Шарлоты Франк і абышлося казне ў 465 мільенаў нямецкіх марак. 36-метровы будынак мае празрысты фасад, які нагадвае тэатральную дэкарацыю. Зала пасяджэнняў ўрада знаходзіцца на семым паверсе цэнтральнага блока, на восьмым паверсе размяшчаецца кабінет федэральнага канцлера, на самым верхнім паверсе — яго кватэра. У правым і левым крылах будынка размяшчаюцца кабінеты супрацоўнікаў ведамства. Глядзіце таксамаВедамства федэральнага канцлера (Бонн) Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia