Берлінская сцянаБерлі́нская сцяна́, берлі́нскі мур (ням.: Berliner Mauer) — былая частка мяжы паміж Заходнім Берлінам і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай ад 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989. Стала адным з самых вядомых сімвалаў Халоднай вайны. Пры спробе пераходу Берлінскай сцяны загінула 231 чалавек[крыніца?]. Гісторыя![]() Самыя вядомыя ўцёкіСамымі вядомымі сталі ўцёкі ў жніўні 1961 года - на трэці дзень будаўніцтва сцяны - маладога салдата Конрада Шумана. Ён пераскочыў праз калючы дрот, не чакаючы завяршэння будаўніцтва сцяны. Гэты момант сфатаграфаваў Петэр Лэйбінг, фатограф-пачатковец. Назаўтра фота стала вядомым усяму свету[1]. СтатыстыкаАгульная даўжыня - 155 км Даўжыня ў межах Берліна - 43,1 км. Даўжыня бетоннай сцяны - 17,3 км. Вышыня бетоннай сцяны - ад 3,5 да 4,2 м. Даўжыня металічнай агароджы-кратаў - 66,5 км. Даўжыня кантрольна-следавай паласы - 124 км. Сцежкі з павадкамі для сабак - 259. Сабакі - 600. Вартаўнічыя вышкі - 302. Бункеры - 22. Пагранічнікі - 14 тыс. Паспяхова пераадолелі сцяну 5075 чалавек. У тым ліку 574 вайскоўцы. За 38 гадоў пагранічнікі зрабілі 1693 стрэлы па парушальніках. Забітыя пры спробе пераадолець сцяну - 231 чалавек. Усе смяротныя ахвяры на дзяржаўнай граніцы ГДР за 1948 - 1982 гады, таксама разам з граніцай на Балтыцы - 1245 [2]. Культурны аспект![]() Калі «ўсходні» бок Берлінскай сцяны ад самага пачатку да канца заставаўся жахлівым напамінам адчужэння, то «заходні» становіцца месцам для працы шматлікіх мастакоў, як прафесіяналаў так і аматараў. У 1989 кіламетры Берлінскай сцяны становяцца «выстаўкай» графіці. Пасля разбурэння сцяны яе фрагменты хутка ператварыліся ў аб'ект гандлю. Шматлікія фрагменты Берлінскай сцяны, былі закупленыя ў ЗША, напрыклад, у карпарацыю Microsoft, у штаб-кватэру ЦРУ і інш. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia