ВалатоўныВалатоўны — у беларускай міфалогіі дзяўчаты-волаты са звышчалавечай сілай. З персанажамі валатовен у Беларусі звязаны многія геаграфічныя аб’екты: Дароціна гара (Дрысенскі р-н), гара Багатыр (Расонскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі, Валожынскі р-н). Вядомыя валатоўны
Сляды валатовенПаглыбленні на валунах нярэдка тлумачылі як водціскі ад ног старажытных дзяўчат-вяліканак. І. Каспяровіч згадвае пра валатоўну, якая пераступіла раку Свіслач. След на валуне ля вёскі Забежжа (Віцебскі раён) нібыта таксама пакінула дзяўчына-валатоўна, якая адным крокам пераступіла раку Дзвіну, але спатыкнулася аб камень. ІнтэпрэтацыяЯк лічыць Э. Зайкоўскі, старажытны культ валатовен быў падобны да культу Багіні-Маці. Большасць сюжэтаў, аднак, звязвае дзяўчат-вяліканак не з творчай сілай (урадлівасць, плоднасць), а з разбурэннем, вайной і смерцю. Яны ўвасабляюць разбуральную іпастась Багіні-Маці, дзікую стыхію, прыродны хаос, ярасць і дзікунства. Ім можа адпавядаць кельцкая багіня Морыган і скандынаўскія ваяўнічыя дзевы-валькірыі. Несумненна, вобраз валатоўны з’яўляецца рэшткай жаночага міфалагічнага персанажа. Часцей за ўсё волаты дзейнічаюць у міфах у той час, калі яшчэ не завершана стварэнне свету, калі яшчэ фарміруецца сусветны парадак. Таму волаты і валатоўны ўвасабляюць сабою хаос, хтанічныя сілы. А. М. Семянтоўскі, носьбіт «вялікадзяржаўніцкіх» поглядаў і «заходнерускай» тэорыі ў дачыненні да беларусаў, лічыць правобразам валатоўны Кацярыны імператрыцу Кацярыну II, прататыпам яе ворага Батуры — польскага караля Стэфана Баторыя, а іх бітву — як алегорыю перамогі Расіі над Польшчай. Але яе сувязь са стыхіяй падземных вод і асабіста з персанажам волата Сцяпана дазваляе разглядваць яе як пазнейшае фальклорнае ўвасабленне старажытнай язычніцкай багіні, чыё імя зараз забыта[3]. Персанаж Народнай Бібліі святы Сцяпан стаў хрысціянскім пераймальнікам функцый язычніцкага бога Вялеса[4] (іншыя функцыі Вялеса перанялі святы Улас і святы Мікола), язычніцкі прататып Кацярыны мог быць яго жаночай парай. Як святы Юрый і святы Улас у народным кульце святых замянілі Ярылу[5] і Велеса ў першую чаргу з-за падабенства імёнаў, так і хрысціянскае імя Кацярына магло быць блізкае да забытага сёння імя язычніцкай багіні. Паколькі паданне было запісана ў арэале гідронімаў балцкага тыпу, яе імя можа быць звязана з бел. Котра, літ. Katra, Katare, рус. Катарянка, дыялектычным праславянскім kotora (спрэчка, сварка, бойка) і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia