Блювінічы
Блюві́нічы[1] (трансліт.: Bliuviničy, руск.: Блювиничи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на поўнач ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы. У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы). Радзіма беларускай пісьменніцы Клаўдзіі Каліны. ЭтымалогіяНазва Блювінічы ўворана ад прозвішча Блювініч[2]. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Казімір IV падараваў Блювінічы пану Л. Шальмічу. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Дзям’янавічы. У 1858 годзе ўладанне памешчыка Баяроўскага. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, якая мела 242 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін і карчма. У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 10 вяскоўцаў загінулі. У сакавіку 1949 года арганізаваны калгас імя Лысенкі, які аб’яднаў 27 гаспадарак з 50. У 1960-я гады ўвайшоў у калгас «Іскра». Да 1970-х гадоў дзейнічала торфапрадпрыемства «Блювінічы». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia