Сколдычы
Ско́лдычы[1] (трансліт.: Skoldyčy, руск.: Сколдычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 19,5 км на поўнач ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы). НазваАд імя тыпу Skaldys літоўскія прозвішчы Skaldinas (з утваральнікам -in-), Skaldavičius. Таго ж паходжання тапонім Скоўдзічы (польскае напісанне таксама было Skołdyczy).[крыніца?] Ад імя тыпу Skelda літоўскі тапонім Skeldos, тапонім Скелдычы.[крыніца?] ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска і аднайменны фальварак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе ўваходзіла ў сельскую грамаду. У 1905 годзе ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзіўся аднайменны фальварак (7 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia