Чарнаўчыцкі сельсавет
Чарна́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чарнаўчыцы. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Чэрнеўскага сельсавета перададзены вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі[1]. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга)[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Лісовічы (злілася з вёскай Чарнаўчыцы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чарнаўчыцкага сельсавета было 18 населеных пунктаў[4]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў:
У 1976 годзе скасавана вёска Стоўпы (злілася з вёскай Смуга)[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4582 чалавекі[6], з іх 81,4 % — беларусы, 8,2 % — рускія, 6,7 % — украінцы, 2,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 5237 чалавек[8]. Эканоміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia