Болс-Пірамід
Болс-Пі́рамід (англ.: Ball's Pyramid) — невялікі незаселены вулканічны востраў, прыблізна ў 20 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад вострава Лорд-Хау, разам з якім ён быў адкрыты ў 1788 годзе. ![]() Знешне востраў нагадвае ветразь, вышыня над узроўнем мора дасягае 562 метраў пры найбольшай шырыні падножжа каля 200 метраў. Побач з востравам ёсць некалькі маленькіх скалістых астраўкоў. Адміністрацыйна востраў кіруецца мясцовымі ўладамі Лорд-Хау. Болс-Пірамід з'яўляецца найбольш высокім вулканічным уцёсам на зямлі [1][2]. Першая зарэгістраваная высадка чалавека адбылася ў 1882 годзе, амаль праз стагоддзе пасля адкрыцця вострава. Першае ўзыходжанне на вяршыню зарэгістравана ў 1965 годзе[2], пасля чаго было яшчэ некалькі ўдалых спроб на працягу амаль 20 гадоў. Аднак, з 1982 года ўзыходжанні, а з 1986 года і доступ на востраў былі забаронены. З 1990-х наведванні сталі строга абмежаваны, тым не менш, некаторыя ўзыходжанні адбываліся. У 2000 годзе на востраве было знойдзена насякомае Dryococelus australis, якое лічылася вымерлым. 21 чэрвеня 2000 года востраў стаў часткай Марскога парку Лорд-Хау. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia