Фрэйзер (востраў)
Фрэйзер (англ. Fraser Island або Great Sandy Island) — пясчаны востраў ля ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Адміністрацыйна ўваходзіць у штат Квінслэнд. Востраў мае выцягнутую ўздоўж узбярэжжа форму, даўжыня — каля 120 км, шырыня — ад 7 да 23 км. Гэта самы вялікі ў свеце пясчаны востраў[2] Прырода![]() Выдмы, якія яго складаюць утварыліся каля 400 тысяч гадоў назад і ўзвышаюцца да 240 метраў. На востраве маецца больш за 40 прэсных азёр, самае буйнае з якіх Lake Boemingen плошчай 200 га. Заходняе ўзбярэжжа вострава займаюць мангравыя лясы і балоты, усходняе, звернутае да акіяна, — пляж даўжынёй каля 100 км з белага пяску. Паўночная частка вострава, на якой захаваліся некранутыя вільготныя экватарыяльныя лясы, складае нацыянальны парк Great Sandy National Park. У 1992 востраў Фрэйзер уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як непаўторны прыродны помнік. ГісторыяДа еўрапейскай каланізацыі Аўстраліі на востраве пражывала некалькі тысяч абарыгенаў. На мове батчула(Butchulla) востраў называўся Кгары (K`gari) — рай. Сучасная назва звязана з прозвішчам капітана Фрэйзера і яго жонкі, карабель якіх «Stirling Castle» пацярпеў крушэнне на востраве. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia