Воранаўскі сельсавет
Во́ранаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Воранава (не ўваходзіў у склад). ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рамашканцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рамашканцы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Воранаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Воранава[1]. 29 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Беняконскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бялюнцы, Дайнава, Забалаць, Кмітаўшчызна, Рэмізава, Станішы і Тусуманцы), у склад Піраганцаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Валаткішкі, Валынцішкі, Вялікія Даўкшаны, Вялікія Парубішкі, Малыя Даўкшаны і Малыя Парубішкі)[2]. 17 красавіка 1964 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Воранаўскага пассавета. 19 студзеня 1996 года Воранаўскі сельсавет утвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Воранаўскага пассавета. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Пераганцаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1545 чалавек[4], з іх 82,6 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія[5]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Вараноўка, вёскі Агароднікі, Баяры, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно і хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Наваполле, Сцілгуны. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia