Бузіна чорная
Бузіна чорная[3][4][5] (Sambucus nigra) — лістападны куст, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae)[6] ці вылучалі ў асобнае сямейства Sambucaceae)[7]. НазваБузіна чорная, бузіна, бэз чорны[8], бузіна[9][10], бэза[11] Батанічнае апісанне
Бузіна чорная — хмызняк, які дасягае ў вышыню 2-6[6] метраў (радзей да 10 метраў). Сцябло галінастае, мае тонкую дравяністыя абалонку і кіпрую мяккую сэрцавіну. Сарцавіна галін белая, мяккая[6]. Лісце — чаргавальнае, буйное, даўжынёй 10-30 см, няпарна-перыстае[6]. Кветкі — жаўтлява-белага колеру (асобныя кветкі белыя), дыяметрам 5-8 мм, пяціпялёсткавая, сабраныя ў буйныя суквецці 10-25 см у дыяметры[6]. Плод — чорна-фіялетавая, ягадападобная, сакавітая касцянка, дыяметрам 5-7 мм з 3-4 костачкамі[6]. Цвіце ў маі-чэрвені, плады спеюць у жніўні-верасні. АрэалПрыродны арэал — Макаранезія (Азорскія астравы і Мадэйра), Паўночная Афрыка (Алжыр і Туніс), зона ўмеранага клімату ў Азіі (заходні і паўночны Іран, Турцыя), амаль ўся Еўропа, Закаўказзе (Арменія, Азербайджан, Грузія), Украіна, Малдова, Беларусь. Занесена і прыжылася ў Новай Зеландыі. У Расіі расце на поўдні Еўрапейскай часткі. Расце ў якасці падлеску ў іглічных і лісцяных лясах, месцамі ўтварае зараснікі[6]. Лёгка дзічэе і распаўсюджваецца ўздоўж дарог, на могілках, у населеных пунктах, на пустках. Лекавая сыравіна
НарыхтоўкаУ лекавых мэтах нарыхтоўваюць кветкі (лац.: Flores Sambuci) і плады бузіны. У добра праветраным і сухім памяшканні сыравіна бузіны захоўвае прыдатнасць на працягу 2-3 гадоў. Суквецці бузіны (дзікарослай і культурнай) збіраюць у фазе поўнага цвіцення ў маі — чэрвені. Сабраныя суквецці сушаць на гарышчах, у адрынах, у добрае надвор'е — пад адкрытым небам. Затым праводзяць аддзяленне кветак ад кветаножак, праціраючы суквецці праз буйныя рэшаты. Сухія кветкі маюць слабы водар і саладкавы смак. Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, у жніўні — верасні, сушаць у сушылках або ў печах пры тэмпературы 60-65 °C, у сонечнае надвор'е — пад адкрытым небам. Сухія плады без паху, маюць кіславата-саладкавы смак. Хімічны складУ розных частках расліны ўтрымліваюцца біялагічна актыўныя рэчывы:
Асноўныя фізіялагічныя ўласцівасці частак расліны![]() Атрутныя усе часткі расліны, за выключэннем кветак, абалонкі і мякаці спелых ягад (але уключаючы само саспелае насенне); таксічнасць абумоўлена утрыманнем гліказіду самбунігрына C14H17NO6 (Нумар CAS 99-19-4)), які адшчапляе цыяністы вадарод, бензальдэгід і глюкозу пры гідролізе[13]. Кара ўтрымлівае крышталікі аксалату кальцыю . Прымяненне
Медыцынскае прымяненнеПрэпараты з кветак бузіны чорнай валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьзапаленчым, дэзінфікуючым дзеяннем[6]. Іх ужываюць у выглядзе настояў, напараў, адвараў, пры прастудзе, грыпе, захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, нырак і мачавога пузыра, для паласкання ротавай поласці. У гінекалогіі настоі і адвары кветак бузіны чорнай выкарыстоўваюць для мікраклізмаў, спрынцаванняў і ванначак пры запаленчых захворваннях похвы. Мачагоннымі ўласцівасцямі валодае таксама кара бузіны, што пацверджана клінічнымі назіраннямі. Пры запорах п'юць кісялі, прыгатаваныя з свежых або высушаных ягад бузіны. Настой з кветак выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленчых захворваннях поласці рота і горла, для кампрэсаў і прыпарак. У народнай медыцыне адвары з кветак бузіны прымаюць пры хваробах нырак, рэўматызме , падагры і запаленні суставаў. Маладое лісце бузіны, адваранае ў малацэ, ужываюць вонкава як супрацьзапаленчы сродак пры апёках, фурункулах, абапрэласцях , запаленні гемараідальных вузлоў. Хворыя суставы рэкамендуюць яшчэ абкладваць аблітай кіпенем сумессю кветак бузіны і рамонку, узятых пароўну (змякчальны збор). Адвары з каранёў бузіны рэкамендуюць пры дыябеце, хоць колькі-небудзь пераканаўчых дадзеных аб эфектыўнасці такога лячэння няма[14]. Па сваіх лекавых уласцівасцях гэта расліна падобна на бузіну травяністую (Sambucus ebulus)[7]. Харчовае прымяненнеЗ ягад бузіны чорнай зрэдку вараць варэнне, павідла, кісялі. У Англіі традыцыйна вясной збіраюць суквецці і рыхтуюць напой Elderflower cordial , які вырабляюць таксама і прамыслова. Часам ягады вараць разам з яблыкамі для традыцыйнага яблычнага пірага. Швейцарскі вытворца Biotta AG вырабляе свежавыціснуты сок з сабраных уручную ягад бузіны, якія раслі на сонцы, узмацняючы дзеянне соку экстрактам з кветак бузіны. Маладыя суквецці бузіны часам дадаюць да вінаграднага сусла для паляпшэння водару і смаку віна. Ужыванне ў дэкаратыўным садаводствеДэкаратыўная расліна, часта гадуецца ў садах і парках[6]. Характэрная арнаментальным лісцем, карункавымі суквеццямі з духмянымі кветкамі, прыгожымі пладамі. Выведзена мноства сартоў. Сярод іх — Sambucus nigra ‘Eva’ з ружова-чорным лісцем і ружовымі кветкамі (расліна больш вядома пад гандлёвай назвай Black Lace Elderberry — «Бузіна чорныя карункі»)[15]. Іншыя спосабы выкарыстанняСа спелых пладоў можна атрымліваць бясшкодны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, у тым ліку для надання колеру вінам[6]. Таксанамічнае становішчаРаней род Бузіна ўключалі ў сямейства Caprifoliaceae альбо вылучалі ў асобнае сямейства Бузіновыя (Sambucaceae). Зараз гэты род ўваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.
Сінонімы
Прыродныя разнавіднасціПаводле The Plant List[16]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia