Валерый Барысавіч Таранчук
Валерый Барысавіч Таранчу́к[2] (нар. 25 мая 1948, г. п. Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2011). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Механіка», 1971), Інстытут прыкладной матэматыкі АН СССР (аспірантура, 1975). Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974 года, загадчык лабараторыі лікавага мадэлявання НДІ прыкладных фізічных праблем, з 1998 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі механіка-матэматычнага факультэта, з 2000 года — прафесар кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, у 2000—2016 гадах — загадчык кафедры). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: прыкладная матэматыка; матэматычнае мадэляванне; тэарэтычная і прыкладная механіка; інфарматыка; інфарматызацыя адукацыі. Распрацаваў мадэлі і метады разліку, праграмнае забеспячэнне вылічальных працэсаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі[2]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia