Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі
Валерый Кавалеўскі на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе
Валерый Кавалеўскі на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе
Род дзейнасці дыпламат, палітык
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валерый Кавалеўскі — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, афіцыйна адкрытага 1 жніўня 2024 года[5][6]. Былы беларускі дыпламат. 9 жніўня 2022 года Святлана Ціханоўская прызначыла яго намеснікам кіраўніка і прадстаўніком па замежных справах у склад Аб’яднанага пераходнага кабінета міністраў Беларусі, які апазіцыйны дэ-факта ўраду Аляксандра Лукашэнкі. Да гэтага Кавалеўскі быў упаўнаважаным у міжнародных справах[7], а затым кіраўніком кабінета прадстаўнікоў у камандзе Ціханоўскай.

Валерый Кавалеўскі нарадзіўся ў вёсцы Беражное на Палессі ў паўднёвай Беларусі ў 1976 годзе, у 1993 годзе скончыў Беражнеўскую сярэднюю школу.[крыніца?]

Кавалеўскі атрымаў ступень спецыяліста (эквівалент бакалаўра) па міжнародных адносінах у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1998 годзе, скончыў праграму Executive MBA ва Універсітэце імя Казьмінскага ў 2008 годзе і ступень магістра навук у дыпламатычнай службе (MSFS) у Walsh School of Foreign Service у Джорджтаўнскім універсітэце ў 2014 годзе.

З 1998 па 2006 год Кавалеўскі працаваў у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Ён спецыялізаваўся на беларуска-амерыканскіх адносінах, пазней займаўся пытаннямі правоў чалавека ў шматбаковых арганізацыях. У чэрвені 2005 года прадстаўляў Беларусь у Савеце Еўропы ў Страсбургу як дарадца ў аддзеле па правах чалавека дэпартамента па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека міністэрства. У верасні 2005 года прадстаўляў міністэрства на пасяджэнні Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Жэневе.

У 2001—2004 гадах Кавалеўскі быў камандзіраваны ў амбасаду Беларусі ў ЗША як першы сакратар па палітычных пытаннях. У 2002 годзе некаторы час ён выконваў абавязкі часовага паверанага ў справах Беларусі ў ЗША. Кавалеўскі сышоў з дыпламатычнай службы падчас джынсавай рэвалюцыі[крыніца?], калі Лукашэнка застаўся ва ўладзе на трэці тэрмін пасля недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі.

Да прыходу ў каманду Святланы Ціханоўскай у снежні 2020 года Кавалеўскі працаваў у групе Сусветнага банка ў Вашынгтоне. Да гэтага Кавалеўскі быў журналістам-міжнароднікам «Голасу Амерыкі»[8].

Грамадзкая дзейнасць

У 2015 годзе Кавалеўскі быў дырэктарам па стратэгіі і сувязях з грамадскасцю Беларуска-Амерыканскага Задзіночання — найстарэйшай суполкі беларускай дыяспары ў ЗША.

У студзені 2011 года Кавалеўскі быў арыштаваны КДБ Беларусі за падтрымку Андрэя Саннікава, які быў адным з вядучых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года. Ён правёў 12 сутак адміністрацыйнага арышту ў СІЗА на Акрэсціна і трое сутак у СІЗА КДБ.[9]

16 верасня 2014 года Кавалеўскі ўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Вашынгтоне каля беларускай амбасады з заклікам данесці інфармацыю пра гвалтоўна зніклых у 1999 годзе ў Мінску Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

У 2015 годзе Кавалеўскі сцвярджаў, што расійска-беларускае пагадненне аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі з’яўляецца парушэннем беларускай Канстытуцыі, супярэчыць жаданням беларусаў і ставіць Беларусь на «лінію канфлікту» паміж Расіяй і Захадам, у той час, калі Расія «стала цалкам прысвяціла сябе небяспечнай геапалітычнай павестцы, якая падрывае міжнародную бяспеку».

Кавалеўскі вярнуўся з ЗША ў Мінск у жніўні 2020 года і ўдзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020—2021 гадоў, якія адбыліся пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Яго арыштавалі падчас акцыі пратэсту 22 лістапада 2020 года і пратрымалі некалькі дзён. Ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай у выгнанні ў Літве ў снежні 2020 году

У лістападзе 2021 года ў Канадзе Кавалеўскі абмяркоўваў беларускую сітуацыю з Amnesty International, The Canadian Press і Halifax International Security Forum.

У ліпені 2022 года, падчас расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, Кавалеўскі ўзначальваў офіс Ціханоўскай у Кіеве. У тым ліку шукаў рашэнні для праблем беларусаў, якія заставаліся ва Украіне.

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі

9 жніўня 2022 года Кавалеўскі быў прызначаны ў Аб’яднаны пераходны кабінет — спроба стварэння ўрада ў выгнанні. У кастрычніку Кавалеўскі і Ціханоўская кантактавалі з украінскімі ўладамі датычна супольных дзеянняў супраць поўнага кантролю Расіі над Беларуссю.

Тры з паловай гады Кавалеўскі працавала над пашырэннем міжнародных сувязяў беларускага дэмакратычнага руху. Развіваў адносіны з дэмакратычнымі ўрадамі, міжнароднымі арганізацыямі (Рада Еўропы, ААН, НАТА), вывеў дэмакратычныя сілы на ўдзел у буйных міжнародных форумах (Тыдзень высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН[10][11], Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы[12][13], Галіфаксскі форум па бяспецы[14], Стратэгічны форум па бяспецы ў Бледзе (Славенія)[15]).

Кавалеўскі ўдзельнічаў у працы па інстытуцыяналізацыі стасункаў з Радай Еўропы, што прывяло да стварэння Кантактнай групы ў верасні 2022 года[16]. Ён курыраваў запуск і дзейнасць Кансультатыўнай групы Беларусь-ЕС у чэрвені 2023 года[17] і распрацаваў канцэпцыю беларуска-амерыканскага Стратэгічнага дыялогу, распачатага ў Вашынгтоне ў снежні 2023 года[18]. У 2024 годзе ён правёў некалькі раўндаў перамоў з НАТО, якія прывялі да пачатку палітычнага дыялогу дэмакратычнай Беларусі і Альянсу, калі Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбэргам і правяла брыфінг у Паўночнаатлянтычнай радзе 7 траўня 2024 году ў Бруселі[19]. Ён таксама падрыхтаваў і прывёў да падпісання Ліста аб намерах супрацоўніцтва з Еўрапарламентам, падпісанага прэзідэнтам Еўрапарламента Рабертай Мецола і Святланай Ціханоўскай 3 траўня 2024 года на Мальце[20]. Кавалеўскі курыраваў міжнародны аспект праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Ён таксама ўдзельнічаў у запуску і распрацоўцы Ацэнкі патрэб дэмакратычнага руху, разгледжанай падчас сустрэч высокапастаўленых службовых асоб у Бруселі ў 2022, 2023, 2024 гадах.

26 чэрвеня Кавалеўскі сышоў з АПК з разыходжанняў па стратэгічных падыходах і тактычных пытаннях[21].

Крыніцы

  1. https://kyky.org/hero/eks-sotrudnik-mida-kotoryy-dvazhdy-otsidel-v-tyurme-i-brosil-rabotu-v-vashingtone-tenevoy-ministr-tihanovskoy-kovalevskiy-dal-otkrovennoe-intervyu-kyky
  2. а б в https://web.archive.org/web/20220915063207/https://www.wilsoncenter.org/person/valery-kavaleuski
  3. https://web.archive.org/web/20221019032030/https://tsikhanouskaya.org/en/events/news/e1e57cee6d4a3a9.html
  4. https://belsat.eu/news/02-07-2024-kavaleuski-nazvau-supyarechnastsi-z-tsihanouskaj-prychynayu-adyhodu-z-kabinetu
  5. Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва. euroatlanticagency.org. Праверана 17 жніўня 2024.
  6. https://x.com/kavaleuski/status/1818977198549659881
  7. Sviatlana Tsikhanouskaya appoints Valery Kavaleuski as her representative on international affairs / Official web-site of Sviatlana Tsikhanouskaya (англ.). tsikhanouskaya.org. Праверана 30 снежня 2022.
  8. Валерий Ковалевский - Об авторе - ГОЛОС АМЕРИКИ. www.golosameriki.com. Праверана 17 жніўня 2024.
  9. Работал в МИД, дважды был в тюрьме, уволился из Всемирного банка: откровенное интервью Валерия Ковалевского — "теневого министра" Тихановской (руск.)(недаступная спасылка). KYKY.ORG. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 16 студзеня 2023.
  10. admin. Sviatlana Tsikhanouskaya arrived at the UN headquarters, venue for the 77th UN General Assembly session (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (19 верасня 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
  11. admin. “I am here to defend Belarusians’ interests”. Sviatlana Tsikhanouskaya arrived at the UN General Assembly (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (19 верасня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
  12. admin. Sviatlana Tsikhanouskaya's meetings at the Munich Security Conference (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (18 лютага 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
  13. admin. Sviatlana Tsikhanouskaya at the Munich Security Conference: “Belarus must leave the CSTO and Union State” (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (18 лютага 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
  14. admin. Sviatlana Tsikhanouskaya is on a working visit to Canada: meeting with Poroshenko, equipment for volunteer fighters, proposals for US congressmen (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (21 лістапада 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
  15. admin. Assistance to Belarusians, situation with political prisoners, and cooperation with the EU: Sviatlana Tsikhanouskaya is visiting Austria and Slovenia (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (28 жніўня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
  16. admin. Belarusians will have a voice at the Council of Europe: a Contact Group was formed (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (8 верасня 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
  17. admin. Belarus-EU Consultative Group held its first meeting in Brussels involving EU High Commissioner Josep Borrell (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (29 чэрвеня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
  18. al. Belarus–U.S. Strategic Dialogue concluded in Washington (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (9 снежня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
  19. oy. Sviatlana Tsikhanouskaya met for first time with NATO Secretary General (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (7 мая 2024). Праверана 17 жніўня 2024.
  20. al. Roberta Metsola and Sviatlana Tsikhanouskaya signed Letter of Intent on Cooperation between European Parliament and Belarusian Democratic Forces (англ.). Sviatlana Tsikhanouskaya (3 мая 2024). Праверана 17 жніўня 2024.
  21. Паважаныя беларускі і беларусы, .... www.facebook.com. Праверана 17 жніўня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya