Маргарыта Паўлаўна Ворыхава

Маргарыта Паўлаўна Ворыхава
Нараджэнне 6 чэрвеня 2001(2001-06-06)[1] (24 гады)
Маці Інэса Ворыхава[d][2]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць студэнцкае таварыства[d] і палітыка

Маргарыта Паўлаўна Ворыхава (нар. 6 чэрвеня 2001) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка. Сустаршыня Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы з 2024 года. Прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі з 2024 года. Чаліца Каардынацыйнай рады 3-га склікання.

Біяграфія

Жыла ў Полацку, пазней пераехала ў Мінск[6]. Два гады вучылася на факультэце эканомікі і менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Вымушана з’ехаць з Беларусі ў 2021 годзе з прычыны пагрому грамадскіх арганізацый[7]. У 2022 годзе працавала праектнай менеджаркай у маркетынгавым агенцтве ў Тбілісі[6]. Год вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па кірунках міжнароднай эканоміцы і палітыцы. Пасля працавала ў IT-кампаніі[7].

Грамадска-палітычная дзейнасць

Удзельнічала ў дзейнасці Еўрапейскага моладзевага парламенту (англ.) і Задзіночання беларускіх студэнтаў. Прэзідэнт Беларускай Нацыянальнай моладзевай рады «Рада». Прадстаўляла «Раду» ў кантактнай групе Савета Еўропы і ў Кансультатыўнай радзе Еўрапейскага Саюза[7][8].

29 красавіка 2024 года абраная сустаршынёй Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы[9].

У 2023 годзе перайшла працаваць у Офіс Святланы Ціханоўскай[7]. 6 жніўня 2023 года стала дарадцай Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве[8].

Праз удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе яе выбарчы спіс «Моладзевы наступ» быў прызнаны рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкім фармаваннем, а супраць яе была ўзбуджаная крымінальная справа[10][11]. Па выніках галасавання прайшла дэлегатам у Каардынацыйную раду 3-га склікання па спісе «Моладзевага наступу»[12][13].

4 жніўня 2024 года на канферэнцыі «Новая Беларусь  (руск.)» анансавана Святланай Ціханоўскай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы[14].

Узнагароды

9 лістапада 2023 года ў Бруселі атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023»[15].

Сям’я

Маці – Інэса Ворыхава. У сувязі з палітычнай дзейнасцю дачкі арыштавана 30 лістапада 2023 года на 15 дзён[16].

Крыніцы

  1. https://mvd.gov.by/uploads/news/8642/c00748f846e48749e36c23e9a1a7f5598e0a684e.xlsx
  2. https://archive.today/2024.09.21-190922/https://nashaniva.com/331300
  3. https://web.archive.org/web/20240921214013/https://tsikhanouskaya.org/en/news/sviatlana-tsikhanouskaya-announced-new-members-of-united-transitional-cabinet.html
  4. https://nashaniva.com/343695
  5. https://archive.today/2024.09.21-134054/https://www.womenofeuropeawards.eu/2023_marharyta_vorykhava
  6. а б Бродик, Палина. Даже наш министр образования — представитель КГБ — беларусская активистка Марго Ворихова (руск.). Громадське радіо (15 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  7. а б в г «40% палітвязняў — моладзь да 25 гадоў». Дарадца Ціханоўскай пра дылему: з'язджаць ці заставацца . Наша Ніва (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2023. Праверана 5 жніўня 2024.
  8. а б Ціханоўская зняла Азарава і зрабіла некалькі прызначэнняў . Наша Ніва (6 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2024.
  9. Маргарита Ворихова избрана сопредседателем Бюро Консультативного совета по молодежи в Совете Европы (руск.). Reform.news (29 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  10. Хруст, Якуб. Еще четыре коалиции на выборы в Координационный совет признаны «экстремистами» (руск.)(недаступная спасылка). Белсат (10 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2024.
  11. СК: возбуждены уголовные дела в отношении 257 членов экстремистских формирований (руск.). БелТА (21 мая 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  12. «Я не хотела выходить из колонии. Меня отрывали от шконки». Алана Гебремариам — о тюрьме, воле и о том, как освободить политзаключенных (руск.). Zerkalo.io (22 мая 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
  13. Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе (руск.). Наша Ніва (27 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  14. «Працы сапраўды шмат, і кожнаму знойдзецца месца». Тихановская — об итогах конференции «Новая Беларусь» и планах на будущее (руск.). Zerkalo.io (4 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
  15. Советница Тихановской по молодежной политике Маргарита Ворихова удостоена премии "Молодая женщина Европы 2023" (руск.). Позірк  (англ.) (10 лістапада 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
  16. «Я не беглая – я мать, которая любит своего ребенка» (руск.). Салідарнасць (8 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya